Стужка навiн
06
.11.25
15:08
Прэзідэнт
Лукашэнка - людзям: працуйце на сваёй зямлі, жабракамі не былі і не будзем
"У нас у Польшчу выехала 10-12 тыс. чалавек. Хоць, гавораць, мільён
выехала. Не важна колькі. А зубы прыехаць лячыць яны едуць у Гродна. А
чаму? Таму, што тут бясплатна. Бясплатна нічога не бывае. Гэта бюджэт -
дзяржава плаціць за вас. Таму і тут будзе прынята рашэнне", - сказаў
Аляксандр Лукашэнка.
14:14
Прэзідэнт
"Памрыце, але людзям зарплату заплаціце". Лукашэнка публічна папярэдзіў начальнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка публічна папярэдзіў начальнікаў
наконт выплаты работнікам нармальнай заработнай платы. Аб гэтым ён
заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры цераз
раку Прыпяць.
14:14
Спорт
Названы склад футбольнай зборнай Беларусі на матчы з датчанамі і грэкамі
У пятым туры спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе С адборачнага турніру
чэмпіянату свету зборная Беларусі 15 лістапада згуляе ў Капенгагене з
датчанамі, а 18 лістапада завершаць турнір намінальна дамашнім матчам з
грэкамі ў венгерскім Залаэгерсегу.
14:11
Прэзідэнт
Лукашэнка: дайце мне масты, дарогі, малако і мяса. Расказваем, у чым сутнасць прэзідэнцкай просьбы
"Сітуацыя няпростая, вельмі няпростая (вакол краіны. - Заўвага БЕЛТА). Я
проста гэта не вывальваю ўсё на вас. Я заўсёды ад вас прасіў адно:
дайце мне эканоміку", - сказаў
кіраўнік дзяржавы.
14:00
Прэзідэнт
Лукашэнка запрашае ўкраінцаў прыязджаць у Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна зусім побач, і ён спачатку нават
адхіліў прапанову аб сваёй паездцы ў Мазырскі раён. "Думаю, ну, на фоне
вайны ва Украіне неяк тут нам радавацца і Прэзідэнту ехаць...
Зразумела, што гэта прагучыць, - расказаў ён. - Але, думаю, даруюць мне
ўкраінцы. Мы ж злучаем берагі ў тым ліку і для іх".
13:47
Эканоміка
Галоўчанка: маркетплэйс БВФБ стане вітрынай фінансавых, банкаўскіх і страхавых паслуг
Праведзена апытанне банкаўскіх, страхавых, фінансавых арганізацый.
"Больш за 85 працэнтаў рэспандэнтаў адназначна адказалі, што ім гэта
цікава і яны гатовы да такой новай мадэлі работы", - адзначыў кіраўнік
Нацбанка.
13:40
Прэзідэнт
"Палешукоў трэба ўзварухнуць". Лукашэнка расказаў, чаму з усіх прапаноў выбраў паездку ў Мазыр
"Я падумаў, будзе няправільна, калі я не прыеду ў гэты цудоўны цэнтр
нашай краіны, адзін з галоўных гарадоў нашай краіны - наш цудоўны Мазыр.
Сапраўды цудоўны горад, важны для эканомікі нашай краіны", - сказаў
кіраўнік дзяржавы.
13:10
Грамадства
Белгідрамет: да канца тыдня ў Беларусі будзе пераважна цёплае і сухое надвор'е
"Спонсарам" камфортнага асенняга надвор'я ў першай дэкадзе лістапада
стаў антыцыклон Vianelde, сфарміраваны ў паветранай масе атлантычнага
паходжання. Таму да канца бягучага тыдня ў Беларусі будзе пераважаць
цёплае і пераважна сухое надвор'е", - падзяліліся прагнозам сіноптыкі.
12:33
Эканоміка
Забяспечаны з запасам. Які ўраджай бульбы сабралі ў Беларусі
"Паводле аператыўных даных, буйнатаварныя сельскагаспадарчыя арганізацыі
ўжо сабралі 675 тыс. т караняплодаў, што на 125 тыс. т больш, чым у
2024 годзе", - расказалі ў прэс-службе.
12:30
Культура
Гендырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі назначана Ірына Мацяс
Стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, магістр
гуманітарных навук, Ірына Матяс скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
культуры і магістратуру па спецыяльнасці "Музейная справа і ахова
помнікаў гісторыі і культуры".
12:08
Грамадства
Пераменная воблачнасць і да +13°С. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 7 лістапада
Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 м/с. Тэмпература
паветра ноччу складзе 1-7 градусаў цяпла, месцамі - ад нуля да мінус 2
градусаў. Днём будзе 7-13 градусаў вышэй за нуль.
12:00
Прэзідэнт
Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць
Кіраўнік дзяржавы ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку. На цырымонію былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве моста, жыхары Мазырскага раёна.
11:54
Грамадства
Універсітэтаў, у якіх працоўныя-імігранты могуць сдаць экзамен на веданне дзяржмовы, стала больш
Так, у пералік дадаткова ўключаны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны
ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Таксама
дакументам перагледжана максімальная колькасць месцаў ва ўстановах
адукацыі для жадаючых здаць экзамен.
11:34
Прэзідэнт
Лукашэнка: масты і дарогі - гэта найважнейшая задача дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што перад дзяржавай стаяць у цэлым больш глабальныя задачы, у тым ліку па забеспячэнні бяспекі, стварэнні ўмоў для эфектыўнага функцыянавання эканомікі. Цяжкасцей дабаўляе і абстаноўка навокал. "Сітуацыя няпростая. Людзі павінны гэта разумець", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
11:21
Грамадства
Мінская духоўная семінарыя 8 лістапада правядзе дзень адкрытых дзвярэй
На дзень адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце,
могуць прыйсці ўсе, хто хоча прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям,
хто імкнецца стаць свяшчэннаслужыцелем праваслаўнай царквы або
выкладчыкам нядзельнай школы, жадае кіраваць царкоўным хорам або
навучыцца іканапісу.
