Стужка навiн
03
.03.26
12:12
Прэзідэнт
Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва Дзяржсакратарыята Савета бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
12:11
Спорт
Мінскія дынамаўцы прымуць лідара Усходняй канферэнцыі
Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава згуляюць з лепшай камандай Усходу і
ўсёй лігі - "Металургам". Магнітагорцы набралі ўжо 95 ачкоў, у актыве
сталічнага клуба на 13 балаў менш.
12:00
Грамадства
"Белавія" на 3 сакавіка запланавала першы вывазны рэйс Дубай-Мінск
"Сёння, 3 сакавіка, запланаваны рэйс Дубай - Мінск, на якім будуць
перавезены пасажыры з авіябілетамі на рэйс Дубай - Мінск 28 лютага. 4 і 5
сакавіка рэгулярныя рэйсы Мінск - Дубай адменены. У гэтыя даты
плануюцца вывазныя рэйсы: самалёт вылеціць з Мінска без пасажыраў і
даставіць у Беларусь пасажыраў з Дубая", - расказалі ў прэс-службе.
11:43
Эканоміка
На форуме "Зроблена ў Беларусі" ў Пекіне падпісаны кантракты на больш як $70 млн на пастаўку прадукцыі АПК
У мерапрыемстве прыняло ўдзел 21 прадпрыемства з усіх рэгіёнаў Беларусі,
што прадстаўляе мясную, малочную, плодаагароднінную і іншыя галіны
перапрацоўкі. Кітайскі бок прадстаўлялі больш за 180 кампаній і 14
галіновых асацыяцый.
11:42
У свеце
Пасольства ЗША ў Эр-Рыядзе было атакавана беспілотнікамі
Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі заявіла, што пасольства было
абстраляна двума беспілотнікамі, на тэрыторыі дыпламатычнага комплексу
ўспыхнуў "невялікі пажар".
11:14
Грамадства
КДК праводзіць гарачую лінію па пытаннях аказання паслуг ацяплення і водазабеспячэння
КДК сёння праводзіць гарачую лінію па пытаннях аказання паслуг ацяплення і водазабеспячэння. Гарачая лінія працуе да 18.00.
11:03
Эканоміка
Гродзенская вобласць і Мангістаўская вобласць Казахстана маюць намер пашыраць супрацоўніцтва
Паведамляецца, што праграма насычаная і разнапланавая. Мэта -
паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва з Мангістаўскай вобласцю.
Ключавая сфера інтарэсаў - эканоміка.
10:51
Грамадства
Натарыусы 6 сакавіка бясплатна пракансультуюць шматдзетных маці і маці дзяцей-інвалідаў
Звярнуцца да спецыяліста і задаць хвалюючыя пытанні, якія ўваходзяць у
кампетэнцыю натарыуса, можна ў любой натарыяльнай канторы краіны ў
адпаведнасці з графікам работы.
10:34
Спорт
Лыжніцы Каралёва і Мачахіна сталі шостымі ў камандным спрынце на чэмпіянаце Расіі
Удзел у спаборніцтвах у камандным спрынце класічным стылем прынялі 14
пар з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама адзін беларускі дуэт. Каралёва і
Мачахіна пераадолелі дыстанцыю за 28 мінут і 49 секунд і фінішавалі
шостымі.
10:34
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў Мішусціна з 60-годдзем
"У Беларусі Вас высока цэняць як вопытнага дзяржаўнага дзеяча, мэтанакіраванага і энергічнага кіраўніка ўрада Расійскай Федэрацыі з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, здольнага паспяхова рэалізоўваць смелыя планы і ўкараняць новыя рашэнні", - гаворыцца ў віншаванні.
10:16
Эканоміка
Новы рэзідэнт СЭЗ "Гроднаінвест" створыць вытворчасць сродкаў асабістай гігіены
Інвестыцыйны праект прадугледжвае стварэнне на ўчастку нумар 1 сектар 1
(раён "Грандзічы") СЭЗ "Гроднаінвест" у Гродне сучаснага прадпрыемства
па вытворчасці папяровых санітарна-гігіенічных вырабаў: туалетнай
паперы, папяровых ручнікоў, сталовых і касметычных сурвэтак, папяровых
насавых хустачак.
09:51
Грамадства
У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі ў галалёдзіцу
Сярод іх - пашкоджанне (абрыў)
ліній сувязі і электраперадач, цяжкасці ў руху транспарту, павелічэнне
верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама рызыка
траўматызму насельніцтва.
09:32
Грамадства
"Падлічваем максімальныя варыянты, рэагуем па сітуацыі". МНС аб сітуацыі з падтапленнямі
"МНС заўсёды максімальна рыхтуецца да падзей. Мы паўмеры не
выкарыстоўваем, падлічваем максімальныя варыянты, далей зыходзім з
абстаноўкі", - адзначыў Ігар Хадановіч.
09:15
Грамадства
Дзе сёння ў Беларусі пацяплее да +10°С, расказалі сіноптыкі
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай месцамі, а па паўночным
усходзе ў многіх раёнах чакаюцца невялікія ападкі (снег, мокры снег, па
паўднёвым захадзе з дажджом). Днём будзе пераважна без ападкаў. Раніцай
месцамі магчымы слабы туман і галалёд. Раніцай у многіх раёнах, днём
месцамі на дарогах - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні
4-9 м/с.
