Стужка навiн
27
.03.24
19:26
Эканоміка
Каранкевіч: газіфікацыя ў Беларусі будзе прадаўжацца разам з электрыфікацыяй жылфонду
Работы па падвядзенні блакітнага паліва будуць рэалізоўвацца ў рамках
дзяржпраграм "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" і "Будаўніцтва
жылля".
18:53
Прэзідэнт
У Беларусі скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання спонсарскай дапамогі
Дакументам уведзены дадатковыя абмежаванні на прадастаўленне такой
дапамогі. Яе не могуць аказваць арганізацыі з доляй дзяржаўнай уласнасці
50 і больш працэнтаў пры наяўнасці ў іх пратэрмінаванай запазычанасці
па плацяжах у бюджэт, выплаце заработнай платы і дапамог, чыстай страты,
а таксама пры невыкананні ўмоў аказання дзяржпадтрымкі.
18:21
Грамадства
Тарыфы на зарадку электрамабіляў павысяцца з 1 красавіка
Кошт паслугі за 1 кВт.гадз складзе Br0,43 (павольная зарадка) і Br0,56 (хуткая зарадка).
17:55
Грамадства
Каранік: 168 інвестпраектаў на 1,4 млрд рублёў - план Гродзенскай вобласці на 2024 год
"Перавага - імпартазамяшчэнню. Гэта датычыцца і будаўніцтва комплексаў
па вытворчасці субстрату для вырошчвання грыбоў у Шчучыне,
металапрадукцыі ў Смаргоні, перапрацоўкі адходаў жывёлагадоўлі ў Лідзе,
напрыклад, - удакладніў кіраўнік рэгіёна. - У 10 раёнах у вёсцы з'явяцца
або будуць мадэрнізаваны малочнатаварныя комплексы больш як на 130 млн
рублёў".
17:29
Грамадства
БЧ на выстаўцы "ТрансРасія" прэзентавала свае паслугі і расказала аб міжнародных грузаперавозках
На карпаратыўным стэндзе Беларускай чыгункі прадстаўлены тэхнічныя і
тэхналагічныя магчымасці па арганізацыі перавозак грузаў у міжнародных
зносінах, у тым ліку кантэйнернымі паяздамі, інфармацыя аб поўным
спектры аказваемых беларускай магістраллю паслуг на
транспартна-лагістычным рынку.
17:11
Эканоміка
Мінэканомікі: кіраўнікі прампрадпрыемстваў прагназуюць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці
Аб захаванні нязменнага цэнавага ўзроўню паведамілі 84 працэнты
рэспандэнтаў. Большасць апытаных (91 працэнт) канстатавалі захаванне або
рост колькасці работнікаў.
16:55
Эканоміка
Беларуская кандытарская фабрыка адкрыла ў Казані першы магазін сваёй сеткі
"Беларускія прадукты - на гэты раз ласункі - прадаўжаюць заваёўваць
рэгіёны Расіі. У казанскім гандлёвым цэнтры "Порт" нядаўна адкрыўся
першы ў Рэспубліцы Татарстан фірменны магазін беларускай кандытарскай
фабрыкі "Чырвоны харчавік", - расказалі ў дыпмісіі.
16:50
Грамадства
Чабатар: Беларусь гатова садзейнічаць развіццю ініцыятыў іранскіх інвестараў
Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Рэспубліцы Беларусь Алірэзой
Санеі, якая адбылася ў Мінэканомікі.
16:40
Грамадства
"Ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка". Міцкевіч аб маючым адбыцца УНС
Цяпер завяршаецца этап вылучэння кандыдатаў у дэлегаты УНС і ў члены
Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага
склікання. Вядзецца падрыхтоўка адпаведных дакументаў і вырашаецца
мноства арганізацыйна-тэхнічных пытанняў на гэтай стадыі. Я думаю, што
ўсе яны бдуць вырашаны.
16:26
Культура
Дулава: сёння сфера культуры мае непасрэдныя адносіны да нацыянальнай бяспекі
"Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы рэалізуе навацыі,
якія з'явіліся ў нашай Канстытуцыі. Як мы бачым, сёння сфера культуры
мае непасрэдныя адносіны да нацыянальнай бяспекі, таму што тыя падыходы,
якія прапануецца рэалізаваць у нашай краіне, звязаны непасрэдна з
вельмі магутнай ахавальнай тэндэнцыяй", - сказала Кацярына Дулава.
16:24
Грамадства
У мінскім метро пачаліся планавыя камісійныя агляды станцыйных збудаванняў
Спецыялісты ацэньваюць стан тэхнічных сродкаў, арганізацыю перавозачнага
працэсу, бяспекі і аховы працы. Таксама правяраецца гатоўнасць да
летняга сезона.
16:14
Эканоміка
Тавараабарот паміж Беларуссю і Рэспублікай Адыгея за апошнія пяць гадоў вырас у тры разы
Дэлегацыя Рэспублікі Адыгея Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам
намесніка старшыні Кабінета Міністраў Махмуда Тлехаса наведвае Беларусь.
Будзе праведзены шэраг сустрэч і перагавораў па вызначэнні
перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, прамысловасці,
сельскай гаспадаркі і інш.
16:14
Спорт
Трэнер хакейнай зборнай Беларусі U16: на гульні "Дзеці Прымор'я" мы ехалі за перамогай
Турнір па хакеі ў фармаце 3х3 у рамках гульняў з 19 па 22 лютага прымала
"Фетысаў-Арэна" ва Уладзівастоку. На групавым этапе зборная Беларусі
U16 абыграла каманды Сахалінскай вобласці (7:6) і Амурскай вобласці
(13:0), а таксама прадстаўнікоў кітайскай акругі Цыцыкар (12:0).
15:47
Грамадства
Пархомчык: у Беларусі нарошчваюць вытворчасць пасажырскага транспарту
"З улікам тых задач, якія стаялі па 2023 годзе па набыцці
электратранспарту, мы не ў поўнай меры забяспечылі своечасовае выкананне
існуючых заказаў. Некаторыя заказы перайшлі на першы квартал гэтага
года. І мы з імі справіліся. Аб'ёмы вытворчасці растуць па двух нашых
прадпрыемствах - "Мінскім аўтамабільным заводзе" і "Белкамунмашы", -
расказаў віцэ-прэм'ер.
15:44
Грамадства
Людзі розных узростаў і прафесій. Міцкевіч расказаў, як фарміруецца склад УНС
У склад УНС увойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. "Гэта
непасрэдна дэлегаты ад грамадскіх арганізацый з колькасцю больш як 100
тыс. чалавек. Цяпер якраз ідзе працэс вылучэння, выбрання. Структура
такая, яна дакладна прапісана ў законе", - адзначыў начальнік
сакратарыята.