Стужка навiн
20
.11.25
11:53
Прэзідэнт
Лукашэнка назначыў Дзяніса Каржыцкага старшынёй ДКНТ
Да гэтага часу Дзяніс Каржыцкі працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
11:53
Прэзідэнт
Мясцовая вертыкаль, рэктары, кіраўнік МТЗ і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Кіраўнік дзяржавы назначыў: Каржыцкага Дзяніса Леанідавіча - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; Красоўскага Дзмітрыя Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом
Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія па
сумяшчальніцтве.
11:47
Грамадства
Уключэнне ў пытанні кантролю, рэалізацыя ініцыятыў. Як у Мінску праводзіцца маладзёжная палітыка
"Мінск - гэта не толькі адміністрацыйная сталіца краіны, не толькі
эканамічны, навукова-тэхнічны цэнтр, але і цэнтр прыцяжэння моладзі.
Колькасць юнакоў і дзяўчат, якія пражываюць у горадзе, штогод расце.
Гэта практычна ўжо 396 тыс. маладых людзей", - адзначыў Аляксандр
Лук'янаў.
11:28
Грамадства
Акцэнт на працоўных праектах. БРСМ аб рабоце з мінскай моладдзю
"Мы бачым, што моладзь зацікаўлена ў рабоце пярвічных арганізацый і БРСМ у цэлым. Сёння 80 працэнтаў членаў нашай арганізацыі ахоплены валанцёрскай дзейнасцю моладзі. Па студатрадаўскім руху мы паставілі рэкорд - на 114 працэнтаў перавысілі паказчыкі мінулага года", - расказаў Аляксей Пікус.
11:26
Грамадства
Прэзідэнтам Беларусі памілаваны і вызвалены два каталіцкія святары
Такое рашэнне прынята з улікам інтэнсіфікацыі кантактаў з Ватыканам, а
таксама прынцыпаў добрай волі, міласэрнасці і аб'яўленага ў
Рымска-каталіцкай царкве Юбілейнага года хрысціянства.
10:56
Культура
"Скокі ва ўсе бокі": больш за 600 артыстаў выступяць у Смаргоні на абласным конкурсе танца
Доўгі час з перыядычнасцю раз у два гады конкурс праходзіў у Карэлічах. Апошнія тры конкурсы праводзіліся ў Смаргоні, на дзень ператвараючы горад у сапраўдную танцавальную сталіцу Гродзеншчыны.
10:54
Палітыка
Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння, у тым ліку ў
кантэксце маючага адбыцца ў 2026 годзе 25-гадовага юбілею ўстанаўлення
дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
10:36
Спорт
Мінскія дынамаўцы прымуць хакеістаў ЦСКА
Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава будзе маскоўскі ЦСКА. "Зубры" вярнуліся ў Мінск з двухматчавага гасцявога турнэ, у якім абыгралі "Ак Барс" (7:3) і ўступілі "Поўначсталі" (2:4).
10:33
Эканоміка
Нацыянальны цэнтр маркетынгу заключыў мемарандум аб узаемаразуменні з партнёрам з Казахстана
Дакумент замацоўвае намер бакоў развіваць гандлёва-эканамічныя сувязі
паміж Беларуссю і Казахстанам, абменьвацца вопытам у сферы практычнага
маркетынгу і пашырэння ўзаемнага гандлю, у тым ліку на рынкі трэціх
краін.
10:19
Эканоміка
На БелАЭС праходзіць выпрабаванні 150-тонны цяжкавоз БЕЛАЗ
"Новы цяжкавоз БЕЛАЗ-79212 выраблены па заказе Беларускай атамнай
электрастанцыі. Спецтранспарт грузападымальнасцю 150 т прызначаны для
перавозкі адпрацаванага ядзернага паліва ў транспартным упаковачным
кантэйнеры па тэрыторыі БелАЭС", - расказалі ў прэс-службе.
10:17
Грамадства
"Мастацтва стала выратаваннем". Беларуска ў 55 гадоў занялася жывапісам, яе карціны захоўваюцца ў калекцыях па ўсім свеце
Карціны Алы Касцялецкай выстаўляюць у галерэях не толькі Беларусі, але і Расіі, Еўропы і Амерыкі. Таксама яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.
10:05
Грамадства
З малітвай папоўз да абраза. Рэальная гісторыя чалавека, які змог перамагчы нарказалежнасць
Герой нашага праекта шмат гадоў быў наркаманам. Думка аб тым, што
гэта шлях у нікуды, не пакідала яго, але залежнасць аказвалася
мацнейшай. Аднойчы, калі ўжо не было сілы ісці, ён з малітвай папоўз да
абраза. Гэта стала першым рухам да новага жыцця. Расказваем
гісторыю Аляксандра Аўчыннікава.
09:33
У свеце
Politico: Захад уражаны новым мірным планам ЗША па Украіне
Як сцвярджаюць крыніцы Politico, у многіх заходніх і ўкраінскіх палітыкаў гэта навіна выклікала апасенні, што ЗША могуць уступіць патрабаванням Расіі.
09:19
Грамадства
"Мінсктранс" аднаўляе міжнародныя рэйсы пасля адкрыцця Літвой пунктаў пропуску
З 20 лістапада аднаўляецца рэйс Мінск - Каўнас - Мінск з часам адпраўлення ад аўтавакзала "Цэнтральны" Мінска ў 23.30, з 21 лістапада - ад аўтавакзала Каўнаса, час адпраўлення - 17.30.
