Стужка навiн
29
.10.25
11:04
Эканоміка
Звыш 10,2 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі
"Паводле аператыўных даных на 29 кастрычніка, з палёў краіны намалочана
10 205 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей
атрымана: у Мінскай вобласці - 2522 тыс. т, у Брэсцкай - 2050 тыс. т, у
Гродзенскай - 1981 тыс. т, у Магілёўскай - 1328 тыс. т, у Гомельскай -
1271 тыс. т, у Віцебскай - 1053 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
09:50
Спорт
"Нёман" прыме футбалістаў мінскага "Дынама" ў перанесеным матчы чэмпіянату Беларусі
У Гродне віцэ-чэмпіён краіны "Нёман" сустрэнецца з уладальнікамі золата
футбалістамі мінскага "Дынама" (пачатак гульні ў 20.00; прамая
трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5").
09:28
Грамадства
У Беларусі амаль 63 тыс. работнікаў накопліваюць дадатковую пенсію з падтрымкай дзяржавы
Так, амаль 63 тыс. работнікаў у Беларусі ўдзельнічаюць у праграме "тры
плюс тры", якая пачала работу з 1 кастрычніка 2022 года. Першыя выплаты ў
рамках праекта чакаюцца ў лістападзе - снежні гэтага года.
09:11
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь разлічвае на паглыбленне і інтэнсіфікацыю адносін з Турцыяй
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Турцыі добрага здароўя і
паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў, а грамадзянам гэтай дружалюбнай
краіны - міру і згоды.
09:06
Спорт
Квартальнаў пра разгром "Сочы": добрая рэалізацыя, пяць хвілін большасці сталі ключавымі
"Зубры" прадоўжылі пераможную серыю да трох матчаў, разграміўшы сочынцаў
з лікам 8:2. Дублі ў складзе мінчан аформілі Ягор Борыкаў і Данііл
Ліпскі, па шайбе закінулі Сэм Энас, Ілья Усаў, Віталь Пінчук і Вадзім
Шыпачоў. Тры галявыя перадачы аддаў Алекс Лімож.
09:01
Культура
Музычная магія. Міністр культуры расказаў пра сакрэт папулярнасці "Залатога шлягера"
Руслан Чарнецкі назваў музычнай магіяй тое, што адбываецца на пляцоўках
"Залатога шлягера", бо праходзяць дзесяцігоддзі, а песні застаюцца
такімі ж папулярнымі. І ўсё таму, што любімыя матывы і словы песень
вяртаюць самыя шчаслівыя імгненні жыцця.
09:00
Грамадства
Воблачна з праясненнямі і да +12. Якім будзе надвор'е ў Беларусі сёння
Месцамі пройдуць дажджы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер
прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі - з парывамі да
14 м/с.
28
.10.25
20:41
Прэзідэнт
"Давайце адразу выбіраць разрадку". Выступленне Лукашэнкі на Мінскай канферэнцыі па бяспецы
"Дзякую вам за тое, што вы запрасілі мяне выступіць на нашай канферэнцыі. Перш за ўсё я хачу прывітаць вас у беларускай сталіцы на ўжо трэцяй міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
20:01
Грамадства
Качанава: дапамагаць маючым патрэбу - наша беларуская традыцыя
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу - наша беларуская традыцыя.
19:54
Грамадства
"Арэшнік" будзе пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні
"Стварэнне ўмоў для размяшчэння "Арэшніка" ў Рэспубліцы Беларусь
завяршаецца. У снежні бягучага года ён будзе пастаўлены на баявое
дзяжурства, таму ўсялякія размовы, быць ці не быць "Арэшніку", на гэтым
вычарпаны", - сказала яна.-0-
19:19
Палітыка
Процідзеянні пагрозам ва Усходняй Еўропе. Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з калегамі з Венгрыі і Расіі
У ходзе сустрэчы 27 кастрычніка з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства
Расіі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковага палітычнага
дыялогу і планы сумесных мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага была ўдзелена
падрыхтоўцы да будучага пасяджэння сумеснай калегіі міністэрстваў
замежных спраў Беларусі і Расіі.
19:05
Прэзідэнт
Лукашэнка: фестываль "Залаты шлягер - 2025" набірае моц і пашырае кола адданых паклоннікаў
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў гэты форум
уносіць значны ўклад у развіццё культурнага жыцця краіны і садзейнічае
фарміраванню ідэй творчай пераемнасці.
18:41
Спорт
Беларускія штангісты пачалі выступленні на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы
Падагульняючы рэзультат беларуса ў дваябор'і склаў 240 кг (110+130) і
прынёс яму шостую пазіцыю. У тройку прызёраў трапілі цяжкаатлеты з
Турцыі, Грузіі і Румыніі. Вечарам 28 кастрычніка за медалі паспрачаецца
наша Юлія Кацянёва (U20, да 53 кг).
18:17
Палітыка
Высокі ўзровень узаемадзеяння". Саюзныя парламентарыі аб знешнепалітычным суправаджэнні інтэграцыі
Парламентарыям была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праграмы
ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц
Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.
17:17
Палітыка
Спецпасланнік КНР: мы і ў далейшым будзем выступаць за ўстараненне прычын крызісаў праз дыялог
"Кітай і ў далейшым будзе падтрымліваць бакі ва ўстараненні прычын
крызісаў праз дыялог і кансультацыі, а таксама стварэнне збалансаванай,
устойлівай структуры бяспекі", - адзначыў Сунь Ліньцзян.
