Стужка навiн
24
.01.25
21:11
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь не стварае і ніколі не створыць праблем сваім суседзям і ўсім іншым краінам
"Як паказаў гэты марафон, мы ўмеем ганарыцца тым, чым трэба ганарыцца.
Але мы ў той жа час не маем ніякай гігантаманіі, жывём сваёй працай. Мы
ніколі не стваралі, не ствараем і ніколі не створым праблем сваім
суседзям. І не толькі суседзям, але і ўсім дзяржавам, усім народам", -
заявіў беларускі лідар.
21:01
Грамадства
Фінальны канцэрт акцыі "Марафон адзінства" прайшоў у Мінску
Акрамя Мінска "Марафон адзінства" пабываў у 15 гарадах і падарыў
сапраўднае свята тысячам беларусаў. Гэта былі не толькі канцэрты і
выступленні любімых артыстаў, але і вялікая колькасць сустрэч з цікавымі
людзьмі, выставы, наведванне айчынных прадпрыемстваў, квесты, адкрыццё
муралаў і многае іншае.
20:54
Прэзідэнт
Лукашэнка: наступная пяцігодка стане часам моладзі
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што бяспека, адсутнасць
расслаення грамадства, даступныя медыцына і адукацыя, гарантаванае
першае рабочае месца, нядрэнныя дарогі, невысокія цэны і камфортныя
паслугі з'явіліся ў Беларусі не самі сабой і не з інтэрнэту.
20:49
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Беларусі захаваюць дыктатуру парадку, справядлівасці і павагі да чалавека
"Мы захаваем галоўнае: дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі
да чалавека. Перш за ўсё - да чалавека працы", - падкрэсліў кіраўнік
дзяржавы.
20:32
Прэзідэнт
Лукашэнка: мы абавязкова захаваем для нашчадкаў мірнае неба над нашым домам
"На гэтым дадзеным нам Богам кавалачку зямлі - наш адзіны дом. І гэты
дом не прадаецца ні за якія грошы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
20:20
Прэзідэнт
Лукашэнка на "Марафоне адзінства": нам цяпер не да ўнутраных гульняў і разборак
"Вы ўсе, як адзін, - мае дзеці! Прэзідэнт за кожнага нясе адказнасць.
Калі нехта спатыкнуўся, нехта заблытаўся або быў адурманены дзікімі
фэйкамі і ўкідамі - у кожнага будзе шанц вярнуцца да жыцця. Свет вакол
хутка мяняецца. Нам цяпер не да ўнутраных гульняў і разборак. Усе
павінны з'яднана і дружна працаваць як адзіны арганізм, калі хочам і
далей ісці шляхам, які выбралі шмат гадоў таму", - заявіў Аляксандр
Лукашэнка.
20:20
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, што робіць Беларусь асаблівай, гасціннай, светлай, напоўненай аптымізмам
"Ведаеце, калі ў мяне пытаюцца, што робіць Беларусь такой асаблівай,
прывабнай, гасціннай, светлай, напоўненай аптымізмам, я адказваю: людзі.
Гэта вы, вы - асаблівыя, таму і краіна ў нас асаблівая", - падкрэсліў
Прэзідэнт.
20:15
Прэзідэнт
Лукашэнка: мы зробім усё, каб у Беларусі быў мір, было ціха, спакойна і стабільна
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня на фінальным канцэрце акцыі "Марафон адзінства".
20:01
Прэзідэнт
Лукашэнка: "Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь як вялікая сям’я, дзе падтрымліваюць адно аднаго
Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто прымаў удзел у гэтым грандыёзным праекце.
19:58
Грамадства
Міністэрства адукацыі вызначыла пункты правядзенян ЦЭ у рэзервовыя дні
Міністэрства адукацыі прыняло пастанову нумар 205 "Аб правядзенні
цэнтралізаванага экзамену па вучэбных прадметах у 2025 годзе" 20 снежня
2024 года. Ёю ўстаноўлены 144 пункты правядзення ЦЭ і замацаваныя за імі
ўстановы адукацыі.
19:57
Грамадства
Міністр абароны Беларусі сустрэўся з генсакратаром ШАС: якія пытанні абмяркоўваліся
Міністр абароны павіншаваў генеральнага сакратара ШАС з прыняццем
паўнамоцтваў і падкрэсліў, што аказаны давер сведчыць аб яго высокім
міжнародным аўтарытэце.
19:31
Эканоміка
БелГПП зацікаўлена наладзіць усебаковае супрацоўніцтва з краінамі Персідскага заліва
Платформа EurAsia Gulf аказвае садзейнічанне кампаніям краін Персідскага
заліва ва ўстанаўленні кантактаў з партнёрамі з Садружнасці Незалежных
Дзяржаў, узаемадзейнічае з дзелавымі структурамі і дыпламатычнымі
прадстаўніцтвамі краін СНД.
19:14
У свеце
Пуцін заявіў аб гатоўнасці РФ да перагавораў па Украіне
Пуцін нагадаў, што Расія ніколі не адмаўлялася ад кантактаў з ЗША, аднак ад іх адмовіўся былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
18:55
Спорт
Беларуска Буланая заняла трэцяе месца на Кубку Івана Ярыгіна па барацьбе
Прадстаўніца Беларусі спаборнічала ў вагавой катэгорыі да 59 кг.
Выступленні на турніры Буланая пачала з перамогі над Танчалпон
Кыбалбекавай з Кыргызстана ў чвэрцьфінале, але на стадыі паўфіналу
беларуска ўступіла расіянцы Ульяне Тукурэнавай.
18:52
Грамадства
Валодзін: да выбараў у Беларусі яшчэ некалькі дзён, але Еўрасаюз ужо імі незадаволены
"Якімі выбарамі быў калі-небудзь задаволены Еўрасаюз?! Толькі тымі, дзе
перамагае іх кандыдат, а не той, хто адстойвае інтарэсы свайго народа,
абараняе сваю краіну і яе суверэнітэт", - напісаў Вячаслаў Валодзін у
сваім тэлеграм-канале.