Стужка навiн
25
.11.25
20:37
Прэзідэнт
Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву В'етнама ў сувязі з ахвярамі моцных ліўняў
"На жаль, ваша краіна зноў сутыкаецца з бязлітаснай стыхіяй, і гэта
адклікаецца болем у сэрцах беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні
Прэзідэнту В'етнама.
20:01
У свеце
Цэны на малако ў Літве за 10 месяцаў выраслі на чвэрць
Таксама ў пяцёрцы лідараў па малочнай дарагоўлі знаходзяцца балтыйскія суседзі Літвы - Латвія і Эстонія.
19:38
Грамадства
У Беларусь прыбылі чарговыя батарэі зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2"
Паступленне на ўзбраенне гэтых ЗРК з'яўляецца яскравым прыкладам
плённага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках
удасканалення адзінай сістэмы проціпаветранай абароны.
19:15
Прэзідэнт
Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады гендырэктара БЕЛТА ў сувязі з пераходам на іншую работу
Адпаведны ўказ нумар 419 падпісаў 25 лістапада Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
18:59
Прэзідэнт
Адмена віз, падаткаабкладанне, мытныя справы. Лукашэнка адобрыў праекты міжурадавых пагадненняў з М'янмай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указы, якімі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў тры праекты міжурадавых пагадненняў Беларусі і М'янмы, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў.
18:39
Грамадства
Дэлегат УНС: у краіне шмат магчымасцей для дасягнення мэт, усе дзверы адкрыты
Гаворачы пра галоўную мэту праграмы на пяцігоддзе - паляпшэнне якасці
жыцця людзей - Ігар Макараў падкрэсліў: "Краіна дае шмат магчымасцей.
Але важна і пазіцыя самога чалавека. Хто хоча, той прыйдзе да
пастаўленай мэты. Усе дзверы адкрыты. Ідзі і дабівайся".
18:19
Грамадства
ДАІ нагадала вадзіцелям і пешаходам правілы бяспекі пры снегападзе
Паводле інфармацыі Белгідрамета, 26 лістапада на большай частцы тэрыторыі
краіны чакаецца туман, па паўночна-заходняй палавіне - моцныя ападкі
(снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж).
17:42
Грамадства
"Усё робіцца для таго, каб людзям жылося лепш". Дэлегат УНС аб праграме на пяцігодку
"У нас у Буда-Кашалёўскім раёне амаль 6,5 тыс. ветэранаў, якія
ўдзельнічаюць у жыцці раёна, маюць актыўную жыццёвую пазіцыю. І гэта
праяўляецца як праз пастаянны ўдзел у культурных праграмах,
забаўляльных, святочных, так і ў грамадскім жыцці", - расказаў Аляксандр Курыленка.
17:06
Грамадства
Хабары, адкаты і абагачэнне на "распрацоўках". КДК аб выяўленых у НАН фактах карупцыі
Схема з прэміямі выяўлена ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных
злучэнняў. "Нібыта праводзілася распрацоўка, выплачваліся прэміі, а
затым частка гэтых прэмій збіралася назад", - адзначыў кіраўнік КДК.
17:01
Грамадства
Новы напрамак. "Белавія" з 31 сакавіка адкрывае рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Нячанг
Рэйсы будуць выконвацца два разы ў тыдзень па аўторках і суботах на Airbus A330-200.
16:45
Грамадства
"Форма, якая даказала сваю жыццяздольнасць". Вальфовіч аб раптоўных праверках боегатоўнасці
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што гэта асабліва актуальна з
улікам цяперашняй няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі і
неканструктыўных крокаў заходніх суседзяў Беларусі. "Прэзідэнта гэта
хвалюе заўсёды - практычна 24/7", - дадаў ён.
16:42
У свеце
МЗС РФ: Расія гатова абмяркоўваць канкрэтныя фармулёўкі плана Трампа аб мірным урэгуляванні
"Асабліва адзначаю тое, што ў гэтым плане Трампа з 28 пунктаў, які мы
бачылі, які ў нас ёсць - іншай рэдакцыі мы не бачылі, - самае галоўнае,
што там адлюстраваны ключавыя разуменні саміту на Алясцы", - сказаў
Сяргей Лаўроў.
16:16
Палітыка
Кіраўнік беларускага МЗС: сумесныя з РФ калегіі дазваляюць абмеркаваць важныя пытанні сусветнага і двухбаковага парадку дня
У цэнтры ўвагі на гэты раз было ў тым ліку падвядзенне прамежкавых
вынікаў выканання рашэнняў папярэдняга пасяджэння і праграмы ўзгодненых
дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб
стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.
16:01
Эканоміка
Турчын аб праграме сацэканамразвіцця на пяцігодку: галоўнае - каб яе мэты і задачы былі рэалістычныя
Прэм'ер-міністр лічыць, што фундаментальных змяненняў у выніку дыскусій
не будзе, паколькі дакумент уважліва рыхтаваўся, у тым ліку з улікам
маштабных даследаванняў, якія праводзіў БІСД.
15:30
Прэзідэнт
Лукашэнка запрасіў Мадуру ў Беларусь і не выключыў магчымасць свайго візіту ў Венесуэлу
"Венесуэла - не чужая для Беларусі краіна. Даўно, вельмі даўно з вамі
супрацоўнічаем. Хацелася б, каб нашы адносіны былі больш інтэнсіўнымі,
развітымі. Ёсць аб чым пагаварыць", - заявіў кіраўнік дзяржавы ў час
размовы з дыпламатам.
