Стужка навiн
24
.11.25
16:11
Грамадства
У Мінгарвыканкаме расказалі аб сітуацыі з захваральнасцю на ВРІ ў сталіцы
Павел Удот адзначыў, што цяпер сітуацыя з захваральнасцю на вострыя
рэспіраторныя інфекцыі ў Мінску застаецца стабільнай і кантралюемай.
"Эпідэміялагічны парог захваральнасці не перавышаны ва ўсіх раёнах
горада", - падкрэсліў ён.
16:07
Эканоміка
Нацбанк: у бягучым годзе прырост спажывецкага крэдытавання складае 14 працэнтаў
"Нашы грамадзяне вельмі актыўна карыстаюцца крэдытамі ў банках нашай
краіны. На сённяшні дзень завінавачанасць па спажывецкіх крэдытах перад
банкамі складае больш за Br29 млрд, з іх каля 60 працэнтаў - крэдыты на
фінансаванне нерухомай маёмасці, каля 40 працэнтаў - спажывецкае
крэдытаванне", - расказала Ілона Лядніцкая.
15:42
Спорт
Беларуска Барсукова стала другой у скачках у даўжыню на Дэфлімпійскіх гульнях
Наша спартсменка заняла другое месца ў скачках у даўжыню, паказаўшы
рэзультат 5,79 м. Перамогу ў гэтым відзе праграмы атрымала прадстаўніца
Кубы (6,11 м). Раней у Токіа Барсукова стала бронзавым прызёрам у
трайным скачку. На гэты момант у скарбонцы беларускай каманды 10 медалёў
(2-4-4).
15:30
Эканоміка
Пасажырская і сельгастэхніка, ліфты. Што Беларусь прапануе Яраслаўскай вобласці
Увага ўдзяляецца і гуманітарнаму складніку супрацоўніцтва - правядзенню
сумесных культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў.
15:25
Грамадства
Законапраект па пытаннях падатковых праваадносін прыняты ў першым чытанні
Падатковая палітыка ў 2026 годзе будзе накіравана на забеспячэнне
ўстойлівага выканання прадугледжаных бюджэтам расходных
абавязацельстваў.
15:17
Грамадства
Галалёд і слабыя туманы. Чаго чакаць ад надвор'я ў Беларусі на апошнім тыдні лістапада
"У бліжэйшыя трое сутак (25-27 лістапада) тэрыторыя нашай краіны
прадоўжыць знаходзіцца ў цыкланічнай цыркуляцыі, таму ў Беларусі
захаваецца пахмурнае з ападкамі надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.
14:38
Грамадства
Навацыі ў сферы медыяцыі і партыйнай работы плануюцца ў Беларусі
Паводле слоў міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі, законапраект накіраваны
на рэалізацыю шэрага прынятых заканадаўчых ініцыятыў. У прыватнасці, ён
згадаў Кодэкс грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь, які
ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года, а таксама змяненні, рэалізаваныя ў
Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь.
13:47
Эканоміка
Прагрэсіўную шкалу падаходнага падатку могуць перагледзець у Беларусі
Пры даходах ад Br350 тыс. да Br600 тыс. прымяняецца дзеючая стаўка - 25
працэнтаў да сумы перавышэння. І толькі пры даходах звыш Br600 тыс.
прапануецца прымяняць новую павышаную стаўку ў памеры 40 працэнтаў, зноў
жа - да сумы перавышэння.
13:32
Грамадства
Губернатар Яраслаўскай вобласці: для нас вельмі важна супрацоўніцтва з Беларуссю ў прамысловасці і АПК
Губернатар асабліва падкрэсліў важнасць забеспячэння тэхналагічнага
суверэнітэту, на што цяпер і накіраваны ўзаемныя намаганні дзвюх краін.
"Мы развіваем тэхналогіі, узаемна ўзбагачаем адзін аднаго, рухаемся
наперад, і гэта ўсё вядзе да павышэння ўзроўню, якасці жыцця людзей", -
сказаў ён.
13:24
Грамадства
У многіх раёнах ападкі. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 25 лістапада
У аўторак будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Днём месцамі магчымы
моцныя ападкі (у асноўным снег, мокры снег), наліпанне мокрага снегу.
13:00
Грамадства
Законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год прыняты ў першым чытанні
Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах
абласцей і горада Мінска на 2026 год распрацаваны на аснове палажэнняў
праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны з улікам
эканамічнай сітуацыі.
12:43
Грамадства
Загадчык ФАПа аб адказнасці за будучыню нашай краіны: важны ўклад кожнага чалавека
Літаральна год таму Яўген Ямкоў стаў дэпутатам па Загаранкаўскай
выбарчай акрузе. Такая работа з людзьмі была ў навіну, аднак, як і ў
медыцыне, ён заўсёды стараецца дапамагчы ў вырашэнні розных пытанняў,
знайсці выйсце ці кампраміс. У якасці дэлегата на УНС ён адправіцца
ўпершыню.
12:39
Грамадства
Законапраект па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці прыняты дэпутатамі ў першым чытанні
У мінулым годзе прыняты закон, які заклаў прававыя асновы для рэформы
прадпрымальніцкай дзейнасці. Устанаўленне абноўленай архітэктуры
прадпрымальніцтва запатрабавала карэкціровак шэрага заканадаўчых актаў.
Асобныя з іх прынялі ўжо.
12:36
Прэзідэнт
"Задаволены пакуль, як гуляюць". Лукашэнка выказаўся аб выступленнях хакейнага "Дынама-Мінск"
Спыняючыся на пытаннях гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і
Яраслаўскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў поспехі спартсменаў з
гэтага расійскага рэгіёна.
12:25
Культура
Вершы Янкі Купалы на в'етнамскай мове прадставілі на Міжнародным фестывалі ў Ханоі
Увазе шматлікіх гасцей быў прадстаўлены беларускі павільён, дзе госці
змаглі пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы - дранікі, пачастункі і
выпечку, прыгатаваныя супрацоўнікамі пасольства Беларусі і членамі
сем'яў, а таксама набыць сувеніры і прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў.
