Стужка навiн
13
.11.25
19:54
Грамадства
Дождж, мокры снег, галалёд. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на бліжэйшыя выхадныя
У бліжэйшыя суткі (14 лістапада) у выніку паступлення паветраных мас
атлантычнага паходжання ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е з начнымі
мінімумамі 1-7 градусаў і дзённымі максімумамі 6-12 градусаў.
19:18
Грамадства
У Беларусі падпісана пастанова аб Нацыянальным агенцтве па турызме
Дакумент прадугледжвае зацвярджэнне статута Нацыянальнага агенцтва па
турызме, якое з 1 студзеня 2026 года пераходзіць у падпарадкаванне ўраду
ў адпаведнасці з указам ад 10 верасня 2025 г. нумар 329 "Аб
удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму".
18:59
Палітыка
Беларусь на пасяджэнні Савета МПА СНД выказалася за прадаўжэнне форуму "Дзеці Садружнасці"
"Упэўнена, што праект "Дзеці Садружнасці", які садзейнічае выхаванню
будучых пакаленняў у духу добрасуседства і ўзаемаразумення, шанавання
традыцый і інтарэсаў адзін аднаго, неабходна прадаўжаць, з кожным годам
пашыраючы кола таленавітых, энергічных і мэтанакіраваных прадстаўнікоў
інтэрнацыянальнай моладзі", - сказала Наталля Качанава.
18:27
Прэзідэнт
Пагранзаставе "Новая Гута" прысвоена імя пагранічніка Міхаіла Нікалаева, які вызваляў Гомель
Пагранічнік Міхаіл Нікалаеў у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у
вызваленні Гомеля. За праяўленыя мужнасць і гераізм у барацьбе з
фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні Беларусі быў узнагароджаны
ордэнамі Славы трох ступеней.
18:05
Спорт
Гімнасткі Бабкевіч і Журовіч сталі прызёрамі "Кубка "Нябесная грацыя" ў Кітаі
Беларускі заваявалі 12 асабістых узнагарод у юніёрскім і прэ-юніёрскім
заліках на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы "Кубак "Нябесная
грацыя", які праходзіць у сталіцы Кітая Пекіне.
17:49
Эканоміка
Не толькі атамныя тэхналогіі. Турчын і Ліхачоў абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва Беларусі і "Расатама"
Другі энергаблок Беларускай АЭС 13 лістапада выведзены ў
планава-папераджальны рамонт. "Усё ідзе штатна. Будзем уключаць
адпрацаванае ядзернае паліва ў рэцыклінг - у паўторнае выкарыстанне.
Бачым станцыю ў Астраўцы як элемент замкнёнага паліўнага цыкла", -
падзяліўся ён.
17:42
Культура
Мінкультуры: спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўжо складае 5690 аб'ектаў
Захаваць гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны ў многім удаецца
дзякуючы фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і
мастацтва.
17:11
Эканоміка
Белстат: замежныя інвестары ўклалі ў эканоміку Беларусі $5,5 млрд за студзень-верасень
За студзень-верасень 2025 года арганізацыямі рэспублікі накіравана за
мяжу інвестыцый на суму $4 млрд. На долю прамых інвестыцый прыпадала 72
працэнты ўсіх накіраваных за мяжу інвестыцый.
16:52
Грамадства
Дажджы і парывісты вецер. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 14 лістапада
У пятніцу прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі
па поўначы пройдуць невялікія дажджы, днём ападкі чакаюцца ў многіх
раёнах. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман.
16:33
Палітыка
Беларусь і Алжыр абмеркавалі падрыхтоўку маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым узроўні
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых
грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Алжыра ў Расійскай Федэрацыі і
Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Туфіка Джуамы.
15:14
Эканоміка
Колькі мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі рэалізавалі прадпрыемствы Мінпрама
У ведамстве падкрэслілі, што праводзімая работа арганізавана ў
рамках галіновай доўгатэрміновай праграмы павышэння якасці прадукцыі і
комплекснага плана мерапрыемстваў па задавальненні заўваг спажыўцоў і
кантралюючых органаў да якасці і сэрвісу выпускаемай тэхнікі.
15:12
Прэзідэнт
Указ: антынаркатычныя меры ўзмоцнены ў Беларусі
Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці процідзеяння незаконнаму
абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і
аналагаў.
14:52
Грамадства
Бясплатна, 14 прадметаў, рэзультаты адразу. РІКВ аб плюсах дыстанцыйнага рэпетыцыйнага тэсціравання
"Паспяховы на экзамене той, хто не адмаўляе сабе ў ведах. Пры гэтым
вельмі важна разумець, наколькі гэтыя веды трывалыя і ці грунтоўныя яны,
- адзначыў Дзмітрый Міронаў.
14:05
Грамадства
Каранік прапанаваў выкарыстоўваць "прынцып веласіпеда" для павышэння ролі вучоных
"Акадэмія навук і вучоныя павінны больш цесна ўзаемадзейнічаць з рэальным
сектарам эканомікі, разумеючы, якія пытанні ёсць на месцах, расказваючы
пра свае магчымасці (а яны ёсць у вельмі многіх напрамках дзейнасці)", - падкрэсліў Уладзімір Каранік.
13:17
Грамадства
Памятаеце, як Лукашэнку частавалі беларускай фарэллю? Мы даведаліся, як яе атрымліваюць
У верасні 2023 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў
паездку ў Бялыніцкі раён. Тут кіраўнік дзяржавы наведаў участак па
вырошчванні рыб фарэлевай гаспадаркі "Лахва", дзе яму далажылі аб
развіцці рыбаводчай галіны ў Магілёўскай вобласці і нарошчванні
вытворчасці каштоўных парод рыб.
