Стужка навiн
10
.01.25
12:31
Прэзідэнт
Лукашэнка: праблеме перапрацоўкі смецця ў гэтым годзе мы ўдзелім асаблівую ўвагу
"Ачышчальныя збудаванні і вялікі завод па перапрацоўцы адходаў - гэта
трэба рабіць. У бягучай пяцігодцы і ў бягучым Годзе добраўпарадкавання
мы асаблівую ўвагу гэтаму ўдзелім. Асабліва перапрацоўцы смецця", - звярнуў
увагу Аляксандр Лукашэнка.
12:31
Грамадства
Што такое выбар і для чаго яго трэба рабіць? "НЕсумную НЕлекцыю" правяла ў Лідзе намеснік міністра адукацыі
Што такое выбар? Для чаго і як яго трэба рабіць? Якія яго наступствы для
ўсіх і для кожнага? На гэтыя важнейшыя пытанні разам шукалі адказы
навучэнцы з Лідскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа на "НЕсумнай
НЕлекцыі".
12:03
Прэзідэнт
Лукашэнка даручыў правесці ў кожнай вобласці маштабную рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў
Як далажыў кіраўніку дзяржавы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір
Кухараў, у горадзе пачалі ўжо рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў.
Праект разбіты на некалькі чэргаў. Спачатку плануецца рэканструяваць
збудаванні механічнай ачысткі, гэтыя работы ўжо вядуцца.
11:57
Прэзідэнт
Лукашэнка даручыў Міністэрству аховы здароўя прыняць дадатковыя меры для прафілактыкі эпідэмій
Прэзідэнт у час цырымоніі звярнуў увагу на не зусім спрыяльныя ўмовы
надвор'я, што можа садзейнічаць росту захваральнасці: "Такое надвор'е
заўсёды нейкую гадасць прыносіць на тэрыторыю нашай краіны. І, калі
акуратна сябе не паводзіць, мы зноў трапім у якую-небудзь пандэмію. Таму
беражыце сябе. Беражыце сваіх дзяцей".
11:57
Грамадства
Карпенка: выбары мы праводзім для сваёй краіны і свайго народа
Назіраецца цікавасць грамадзян да электаральнай кампаніі, падкрэсліў кіраўнік ЦВК. Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
11:44
Спорт
Футбалісты зборнай Беларусі ў сакавіку згуляюць з азербайджанцамі
У мінулыя гады футбольныя зборныя Беларусі і Азербайджана сустракаліся 6
разоў - беларусы перамаглі ў адным матчы, у трох паядынках поспех быў
на баку паўднёўцаў, адна гульня завяршылася ўнічыю. Цяпер беларуская
каманда займае 98-е месца ў рэйтынгу ФІФА, Азербайджан знаходзіцца на
117-й пазіцыі.
11:37
Грамадства
Сергяенка: важна бачыць праблемы выбаршчыкаў і сумесна з мясцовымі органамі ўлады іх вырашаць
"У ходзе сустрэч у працоўных калектывах, з грамадзянамі прынцыпова важна
атрымліваць зваротную сувязь ад выбаршчыкаў, бачыць праблемы і сумесна з
мясцовымі органамі ўлады іх вырашаць. На гэтым акцэнтаваў увагу
кіраўнік дзяржавы ў ходзе нядаўняй сустрэчы з даверанымі асобамі", -
сказаў Ігар Сергяенка.
11:35
Прэзідэнт
Пакуль стаўленне бесшабашнае. Лукашэнка заклікаў беларусаў больш беражліва ставіцца да ўсіх рэсурсаў
"Мяне больш за ўсё непакоіць тое, што мы часам бесшабашна ставімся да тых рэсурсаў, якімі валодаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта датычыцца, напрыклад, стаўлення да лясоў, зямельных рэсурсаў і шмат чаго іншага.
11:28
Грамадства
"Лакацыі "Марафону адзінства" падкрэсліваюць скрэпы, дзякуючы якім Беларусь адбылася". Ліда прымае "Марафон адзінства"
"Ліда, як і ўсе астатнія гарады Беларусі, з вялікай гасціннасцю
сустракае ("Марафон адзінства". - Заўвага БЕЛТА) і, самае галоўнае, з
вялікай удзячнасцю за тое, што менавіта наш горад быў выбраны ў якасці
адной са сталіц правядзення "Марафону адзінства" ў Гродзенскай вобласці.
Таму што дастойных шмат, а за тое, што перавага нашаму гораду была
аддадзена, вялікі дзякуй тым людзям, якія рашэнне гэта прымалі", -
сказаў Аляксандр Вярсоцкі.
11:24
Грамадства
Сергяенка аб задачы дэпутатаў: самім удзельнічаць у навядзенні парадку і ўключыць грамадзян у гэты працэс
"Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план па правядзенні
мерапрыемстваў па тэматыцы года. Прашу дэпутатаў прадумаць і ўнесці свае
прапановы па мерапрыемствах, у якіх парламентарыі прымуць удзел", -
дапоўніў спікер.
11:16
Грамадства
Законапраект аб дарожным руху прыняты ў першым чытанні
Праект закона ўнесены Саветам Міністраў 17 снежня 2024 года. Ён
накіраваны на ўдасканаленне грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пры
прадастаўленні права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай.
10:55
Прэзідэнт
Лукашэнка: забяспечыць мегаполіс чысцейшай вадой - гэта найвялікшы подзвіг нашага пакалення
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння вельмі шмат гаворыцца пра космас, запуск спадарожнікаў і будаўніцтва атамных станцый. Але, паводле яго слоў, перавод Мінска на водазабеспячэнне з артэзіянскіх крыніц параўнальны з гэтымі маштабнымі праектамі і яшчэ больш важны для людзей.
10:31
Прэзідэнт
Мінск сёння поўнасцю перавядуць на артэзіянскую ваду
У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб
рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Кіраўнік дзяржавы даручыў за
2022-2025 гады перавесці Мінск на водазабеспячэнне з падземных
артэзіянскіх крыніц. Да гэтага часу Маскоўскі і Фрунзенскі раёны
сталіцы, а гэта амаль палавіна горада, выкарыстоўвалі ваду з
паверхневых крыніц.
10:16
Грамадства
ЦВК: з 10 студзеня выбаршчыкі могуць праверыць сябе ў спісах для галасавання па месцы пражывання
Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык можа
звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь па месцы пражывання з 10 па 25 студзеня.