Стужка навiн
26
.11.25
10:32
Эканоміка
"Вялікі камень" будзе супрацоўнічаць з Чжанчжоўскім прафесійна-тэхнічным інстытутам
У індустрыяльным парку "Вялікі камень" падпісана рамачнае пагадненне аб
стратэгічным супрацоўніцтве з Чжанчжоўскім прафесійна-тэхнічным
інстытутам.
10:27
Эканоміка
У Беларусі намалацілі звыш 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
"Паводле аператыўных даных на 26 лістапада, з палёў краіны намалочана 11
091 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей
атрымана: у Мінскай - 2765 тыс. т, Брэсцкай - 2219 тыс. т, Гродзенскай -
2186 тыс. т, Гомельскай - 1442 тыс. т, Магілёўскай - 1401 тыс. т,
Віцебскай - 1078 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
10:04
Эканоміка
БелГПП прапанавала арганізаваць выстаўкі кітайскіх правінцый у "Вялікім камені"
З улікам пазітыўнага вопыту ўдзелу кітайскіх кампаній у выстаўках
"Белагра" і "ІНАПРАМ. Беларусь" прапанаваў кітайскаму боку папрацаваць
над арганізацыяй у 2026 годзе выставак кітайскіх правінцый на пляцоўцы
індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і перадаў прэзентацыю гэтага
праекта.
09:40
Грамадства
МНС папярэдзіла аб фактарах небяспекі пры тумане і моцных ападках
У ведамстве адзначылі, што сёння на большай частцы тэрыторыі рэспублікі
чакаецца туман, па паўночна-заходняй палове - моцныя ападкі (снег, мокры
снег, які будзе пераходзіць у дождж).
09:17
Спорт
Беларускія гімнасты заваявалі 16 узнагарод міжнароднага турніру ў Маскве
У актыве нашай каманды 3 сярэбраныя і 13 бронзавых узнагарод. У
мнагабор'і ў жанчын трэцяе месца заняла Ульяна Кузьмянкова, якая разам з
Настассяй Сманцэр, Арынай Малачко і Ганнай Пустыннік узяла бронзу ў
камандным турніры.
09:02
Грамадства
Мінабароны Беларусі прыме ўдзел у мерапрыемствах статутных органаў АДКБ у Бішкеку
Паведамляецца, што кіраўнік ваеннага ведамства прыме ўдзел у сумесным
пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны,
Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай
бяспецы і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Бішкеку.
09:01
Грамадства
Воблачна, у многіх раёнах ападкі. Якім будзе сёння надвор'е ў Беларусі
Месцамі, а па паўночна-заходняй палове ў многіх раёнах прагназуюцца
моцныя ападкі. У асобных раёнах магчымы галалёд, наліпанне мокрага
снегу, на дарогах галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца
туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.
09:00
Прэзідэнт
Пачынаецца вялікая камандзіроўка Лукашэнкі. Першы ў маршруце - Кыргызстан, дзе пройдзе саміт АДКБ
У ліку дакументаў, якія трэба будзе прыняць, - падагульняючая дэкларацыя
Савета калектыўнай бяспекі, рашэнні, якія датычацца забеспячэння
бягучай дзейнасці арганізацыі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні
незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі.
25
.11.25
20:37
Прэзідэнт
Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву В'етнама ў сувязі з ахвярамі моцных ліўняў
"На жаль, ваша краіна зноў сутыкаецца з бязлітаснай стыхіяй, і гэта
адклікаецца болем у сэрцах беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні
Прэзідэнту В'етнама.
20:01
У свеце
Цэны на малако ў Літве за 10 месяцаў выраслі на чвэрць
Таксама ў пяцёрцы лідараў па малочнай дарагоўлі знаходзяцца балтыйскія суседзі Літвы - Латвія і Эстонія.
19:38
Грамадства
У Беларусь прыбылі чарговыя батарэі зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2"
Паступленне на ўзбраенне гэтых ЗРК з'яўляецца яскравым прыкладам
плённага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках
удасканалення адзінай сістэмы проціпаветранай абароны.
19:15
Прэзідэнт
Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады гендырэктара БЕЛТА ў сувязі з пераходам на іншую работу
Адпаведны ўказ нумар 419 падпісаў 25 лістапада Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
18:59
Прэзідэнт
Адмена віз, падаткаабкладанне, мытныя справы. Лукашэнка адобрыў праекты міжурадавых пагадненняў з М'янмай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указы, якімі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў тры праекты міжурадавых пагадненняў Беларусі і М'янмы, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў.
18:39
Грамадства
Дэлегат УНС: у краіне шмат магчымасцей для дасягнення мэт, усе дзверы адкрыты
Гаворачы пра галоўную мэту праграмы на пяцігоддзе - паляпшэнне якасці
жыцця людзей - Ігар Макараў падкрэсліў: "Краіна дае шмат магчымасцей.
Але важна і пазіцыя самога чалавека. Хто хоча, той прыйдзе да
пастаўленай мэты. Усе дзверы адкрыты. Ідзі і дабівайся".
