Стужка навiн
11
.03.26
14:00
У свеце
Польшча пачала будаўніцтва новай загароды на граніцы з Беларуссю
"Работы па будаўніцтве яшчэ адной загароды на граніцы з Беларуссю ў
Падляскім ваяводстве павінны стартаваць у бліжэйшыя дні", - гаворыцца ў
матэрыяле радыёстанцыі.
13:50
Грамадства
У Віцебскай вобласці ідзе праверка дзяжурных сіл па проціпаветранай абароне
У рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі, якая
праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, у Віцебскай вобласці праходзіць
праверка дзяжурных сіл па проціпаветранай абароне. На адным з важных
аб'ектаў задзейнічаны самы сучасны мабільны зенітна-ракетны комплекс
"Тор".
13:28
Грамадства
Іванец: Беларусь гатова стаць пляцоўкай для знакавых мерапрыемстваў па папулярызацыі рускай мовы
"Як неаднаразова падкрэсліваў наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч
Лукашэнка, руская мова для Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дакладна такой
жа роднай, як і беларуская мова. Менавіта таму спачатку, на заранку
сваёй незалежнасці, беларускі народ зрабіў свой выбар, і руская мова
з'яўляецца адной з дзяржаўных моў у нашай краіне", - звярнуў увагу
міністр.
13:26
Грамадства
Сакавік б'е рэкорды? Дзе 12 сакавіка пацяплее да плюс 19 градусаў, расказалі сіноптыкі
У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і
ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог
- галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ноччу 2-7
м/с, днём 4-9 м/с.
13:14
Палітыка
МЗС: Беларусі ў 2025 годзе ўдалося забяспечыць устойлівасць знешнепалітычнага курсу
Беларусі ўдалося забяспечыць устойлівасць знешнепалітычнага курсу.
Важнасць гэтага адзначыў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на
калегіі па выніках работы МЗС у 2025 годзе, якая праходзіць з удзелам
прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
12:58
Грамадства
На якіх рэках Беларусі назіраецца крыгаход, адказалі гідролагі
"У мінулыя суткі прадаўжаўся крыгалом і ачышчэнне рэк ад ледзяных
утварэнняў. Крыгалом пачаўся на Нёмане каля аграгарадка Беліца, на
асобных яго прытоках і некаторых прытоках Дняпра", - паведамілі ў Белгідрамеце.
12:45
Палітыка
Кіраўнік МЗС Беларусі: умацоўваючы сувязі на далёкай дузе, мы не закрываем дзверы і для заходніх суседзяў
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць
якаснага змянення беларускай прысутнасці ў краінах далёкай дугі.
11:57
Грамадства
Міжнародны форум "Вялікая спадчына - агульная будучыня" адбудзецца 21-22 чэрвеня ў Брэсце
Форум прымеркаваны да трагічнай даты - 85-годдзя пачатку Вялікай
Айчыннай вайны. Выбар месца правядзення мерапрыемства сімвалічны - горад
Брэст. Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці - сімвал мужнасці і гераізму
продкаў, якія прынялі на сябе першы ўдар нацысцкіх полчышчаў.
11:18
Палітыка
Экспарт і прыцягненне інвестыцый. Што абмяркоўваюць на калегіі МЗС з удзелам прэм'ер-міністра
Максім Рыжанкоў падкрэсліў важнасць аналізу вынікаў работы за мінулы
год. Ён таксама адзначыў: "Трэба будзе вызначыць канкрэтныя крокі па
выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы і задач, пастаўленых урадам. У
першую чаргу размова пойдзе аб развіцці экспарту і прыцягненні
інвестыцый", - сказаў міністр.
11:17
У свеце
FT: канфлікт на Блізкім Усходзе выклікаў перабоі ў сусветных пастаўках серы
Cуднаходства праз Армузскі праліў практычна спынілася, што абмежавала
пастаўкі серы - пабочнага прадукту перапрацоўкі нафты і газу. Гэты
рэсурс выкарыстоўваецца ў вытворчасці ўгнаенняў, хімікатаў, металаў і
мікрасхем.
10:47
У свеце
Грузавое судна загарэлася пасля ўдару снарада ў Армузскім праліве
Паводле даных цэнтра, інцыдэнт адбыўся прыкладна за 11 марскіх міль на
поўнач ад узбярэжжа Амана. Пасля пападання снарада на судне пачаўся
пажар, і экіпаж падаў сігнал аб дапамозе.
10:22
Грамадства
ДАІ ўзмацняе кантроль за выканеннем правіл карыстання тэлефонамі ў час руху
Нарады ДПС узмоцняць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правіл
карыстання радыё- і тэлефоннай сувяззю ў час руху, у тым ліку з
выкарыстаннем магчымасцей рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай
бяспекі і негалоснага кантролю.
10:10
Эканоміка
Мінэканомікі: за пяць гадоў садзейнічанне ў працаўладкаванні атрымалі больш як 630 тыс. чалавек
Пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося
пасяджэнне пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.
09:56
Грамадства
Бясплатныя кансультацыі правядуць адвакаты Беларусі да Дня Канстытуцыі
Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную дапамогу ў галіне
працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.
