Стужка навiн
09
.09.24
16:01
Грамадства
Новы вучэбна-даследчы цэнтр у галіне сістэм бяспекі адкрылі ў БДУІР
"Каб стаць лепшым спецыялістам, трэба быць у авангардзе тэхналогій,
карыстацца самымі апошнімі дасягненнямі навукі, тэхнікі, інавацый", -
сказаў прарэктар БДУІР Яўген Шнэйдзераў на адкрыцці цэнтра.
15:13
У свеце
У Падмаскоўі разбіўся самалёт Ан-2
На борце знаходзіліся два чалавекі. Абставіны крушэння паветранага судна ўдакладняюцца.
14:57
Грамадства
Прафсаюзны форум краін БРІКС прайшоў у Сочы
Удзел у форуме ў якасці наглядальнікаў прыняла і дэлегацыя Федэрацыі
прафсаюзаў Беларусі на чале са старшынёй нацыянальнага прафцэнтра Юрыем
Сянько.
14:45
Грамадства
Прысягу грамадзяніна Беларусі ў Мінскай гарадской ратушы прынеслі 30 іншаземцаў
"Прысяга - гэта ўрачыстае абяцанне, асаблівая клятва на вернасць
дзяржаве. Сімвалічна, што яе словы вы прамаўляеце ў год 80-годдзя з дня
вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - сказаў
звяртаючыся да прысутных начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб.
14:41
Спорт
Беларусы заваявалі пяць медалёў на чэмпіянаце свету па шашках-64
Чэмпіёнам свету ў хуткай праграме стаў міжнародны гросмайстар Ігар
Міхальчанка з Ваўкавыска, а бронзавы медаль заваяваў мінчанін Андрэй
Валюк.
14:20
Грамадства
Махляры пачалі выкарыстоўваць бацькоўскія чаты для выцягвання грошай
Сярод новых схем для выцягвання грошай: запрашэнні ў школьныя чаты,
розыгрышы прызоў і галасаванні, апытанні на тэмы, якія хвалююць бацькоў
школьнікаў, а таксама фэйкавыя скідкі па неіснуючых акцыях, удакладнілі
праваахоўнікі.
14:08
Грамадства
Лукашэнку падарылі першы экзэмпляр кнігі "Беларусь адзіная"
У кнізе сабраны фотадакументы, гістарычныя матэрыялы, якія характарызуюць час, калі існавалі Заходняя і Усходняя Беларусь і калі адбывалася іх уз'яднанне.
14:08
Эканоміка
Тараканаў: пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых улад павысіла якасць мер фіназдараўлення прадпрыемстваў
Па стане на 1 ліпеня доля арганізацый, якія патрабуюць прымянення мер па
папярэджанні неплацежаздольнасці, знізілася ў параўнанні з пачаткам
дзеяння новага Закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" (з 1
кастрычніка 2023-га) на 1,5 працэнта.
13:58
Эканоміка
"Беларуснафта" мае намер здабыць не менш за два мільны тон чорнага золата ў 2025 годзе
Паводле даных гендырэктара, у 2024 годзе чакаецца здабыча не менш як 1
млн 930 тыс. т. Ужо за студзень-жнівень гэты паказчык склаў 1 млн 278
тыс. т з плюсам да аналагічнага перыяду 2023-га.
13:52
Грамадства
Гігін: у Беларусі шмат сяброў на Захадзе, якія хочуць нармальна развіваць з намі адносіны
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі 9-10 верасня арганізуе і
праводзіць Кангрэс патрыятычных сіл "За мір і развіццё", прымеркаваны да
80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
13:49
Грамадства
Сергяенка пра эфект ад міжнароднай дзейнасці дэпутатаў: Беларусь набывае прыхільнікаў
Гаворачы пра міжнародную дзейнасць Палаты прадстаўнікоў, яе спікер праінфармаваў, што створаны 11 камісій для ўзаемадзеяння з міжнароднымі парламенцкімі дэлегацыямі, 40 груп дружбы.
13:30
Грамадства
Сергяенка: трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу рабоце дэпутатаў у выбарчых акругах
"Па ўстаноўленай практыцы тыдзень у месяц дэпутаты працуюць у выбарчай акрузе. Гэта і прыём грамадзян, удзел у агітацыйна-прапагандысцкіх мерапрыемствах, у пасяджэннях раённых і абласных выканаўчых камітэтаў. Бываючы ў акругах, дэпутаты вывучаюць грамадскую думку па тых ці іншых пытаннях, рыхтуюць свой зрэз, сваю ацэнку грамадскаму меркаванню", - расказаў Ігар Сергяенка.
13:03
Грамадства
Чырвоны ўзровень небяспекі з-за надвор'я аб'яўлены на 10 верасня ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях
У аўторак, 10 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі
раніцай і днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі
прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы
5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
12:35
Прэзідэнт
Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на больш актыўную работу на міжнародным узроўні
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам Старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенку.