Стужка навiн
22
.03.24
14:57
Грамадства
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 14 раёнах Беларусі
На гэты момант наведванне лясоў абмежавана ў Расонскім і Шаркаўшчынскім
раёнах Віцебскай вобласці, Мінскім, Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах
Мінскай вобласці, у Гродзенскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім
раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Брэсцкім, Пружанскім,
Камянецкім, Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах Брэсцкай вобласці.
14:25
Грамадства
Сергяенка: трэба захаваць пераемнасць у рабоце парламента
Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Ігар Сергяенка.
14:16
У свеце
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што ЗША ведалі пра падрыхтоўку дыверсіі на "Паўночных патоках"
Адказваючы на пытанне, хто мог стаяць за дыверсіяй на "Паўночных
патоках" у верасні 2022 года, Сікорскі адзначыў, што, "калі верыць
прэсе, гэта зрабіў нехта, хто быў у гэтым зацікаўлены". "Амерыканскі бок
загадзя ведаў пра гэта (пра дыверсію, якая рыхтуецца. - Заўвага БЕЛТА) і
не перашкаджаў гэтаму", - дадаў ён.
14:14
Грамадства
Кавальчук аб Хатыні: гэта тое, што не павінна паўтарыцца ніколі
"Аб трагедыі ў Хатыні вельмі важна памятаць усім беларусам. Гэта
гісторыя, гэта наша нацыянальная памяць. Гэта тое, што не павінна
паўтарацца ніколі", - сказаў Сяргей Кавальчук.
13:24
Грамадства
Пярцоў аб трагедыі Хатыні: наша сіла - у памяці аб ёй
Калі трагедыя Хатыні пачынае замоўчвацца, інфармацыйны вакуум хутка
запаўняецца разнастайнымі альтэрнатыўнымі версіямі ці нават апраўданнямі
таму, што здарылася.
13:19
Грамадства
Іпатаў выбраны віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з
выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага
склікання. За кандыдатуру Вадзіма Іпатава прагаласавалі 109 дэпутатаў са
109 прысутных.
13:03
Грамадства
Сергяенка абазначыў задачы, якія стаяць перад новым скліканнем Палаты прадстаўнікоў
"Якія задачы першачарговыя я бачу на гэтым этапе? Першае - актыўна
пачаць выкананне нашай асноўнай, ключавой функцыі - заканатворчай
дзейнасці, забяспечыць паслядоўнасць і бесперапыннасць заканатворчага
працэсу, якасць прымаемых законаў. Другое - захаваць канструктыўнае
ўзаемадзеянне з урадам, Саветам Рэспублікі, Адміністрацыяй Прэзідэнта,
органамі дзяржаўнага кіравання. Трэцяе - прадоўжыць пачатую ўсімі
дэпутатамі ў электаральную кампанію работу па вывучэнні грамадскай думкі
і праблем выбаршчыкаў, удасканальваць практыку канструктыўнага
ўзаемадзеяння з органамі мясцовай выканаўчай улады", - расказаў Ігар
Сергяенка.
12:49
Эканоміка
Мінэканомікі: аптымізавана больш за палавіну адмінпрацэдур для бізнесу
За апошнія два гады прааналізаваны ўсе адмінпрацэдуры, якія
ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання. Прыняты рашэнні аб
аптымізацыі больш як палавіны з іх (665). У тым ліку 246 выключаны, 198
пераведзены ў электронную форму.
12:40
Грамадства
Мінлясгас заахвоціць найбольш актыўныя ўстановы адукацыі, якія ўдзельнічаюць у акцыі "Адновім лясы разам!"
Рэспубліканская добраахвотная акцыя па стварэнні новых лясоў стартуе ў
Беларусі ўжо ў гэту суботу, 23 сакавіка, і прадоўжыцца па 20 красавіка
ўключна. Акцыя "Адновім лясы разам!" будзе прысвечана Году якасці і
ахопіць усе рэгіёны краіны.
12:39
Грамадства
Хрэнін на мітынгу ў Хатыні: памяць аб гэтых падзеях павінна стаць абярэгам нашага народа
Віктар Хрэнін падкрэсліў, што асабліва важна памятаць пра ахвяру
беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны цяпер, калі ідзе
адкрытае перапісванне гісторыі. І перапісаць яе спрабуюць злачынцы, якія
ўчынілі страшныя злачынствы.
12:34
Грамадства
Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з
выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. За кандыдатуру
Ігара Сергяенкі прагаласавалі 109 дэпутатаў са 109 прысутных.
12:24
Эканоміка
Кітайскае прадпрыемства ўпершыню рэалізавала прадукцыю праз сэрвіс імпартазамяшчэння БУТБ
Прадметам здзелкі стала пробная партыя адразных дыскаў для рэзкі труб.
Прадаўцом на біржавых таргах выступіў буйны пастаўшчык абсталявання,
запчастак і камплектуючых для сталеліцейнай, цэментнай і
электраэнергетычнай галін з Цындаа (правінцыя Шаньдун), а пакупніком -
беларускае металургічнае прадпрыемства.
12:14
Грамадства
Андрэйчанка вылучаны кандыдатам у дэлегаты УНС
Кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі сёння зацвердзілі на пленуме абласнога Савета ветэранаў. Рашэнне было прынята аднагалосна.