Стужка навiн
12
.04.24
14:59
Прэзідэнт
Лукашэнка ўказаў на магчымыя праблемы ў сувязі з хуткім заканчэннем паўнамоцтваў Зяленскага
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў маі ва Уладзіміра Зяленскага заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў і гэта можа спарадзіць праблему легітымнасці тых ці іншых патэнцыяльных пагадненняў.
14:54
Грамадства
Гвардзейцы 19-й мехбрыгады вяртаюцца ў пункт дыслакацыі пасля брыгаднага вучэння
Цяпер ідзе разгрузка тэхнікі з чыгуначных платформ. Ваеннаабавязаны
Кірыл Шкельцін, які ўдзельнічае ў ёй, адзначыў, што ваенны збор
праходзіў у пасадзе механіка-вадзіцеля ГМЗ-З. Пасля курса абучэння ён,
кіруючы сваім гусенічным мінным загараджальнікам, адчувае сябе
сапраўдным прафесіяналам.
14:42
Эканоміка
Савет ЕЭК зацвердзіў план па рэалізацыі пагаднення аб свабодным гандлі з Іранам
Дакументам у тым ліку прадугледжана паглыбленне супрацоўніцтва паміж
дзелавымі супольнасцямі бакоў. "У прыватнасці, будзе прапрацавана
пытанне ўдзелу Ірана ў якасці партнёра ў чарговым Еўразійскім
эканамічным форуме. У рамках сустрэчы прадугледжваецца арганізацыя і
правядзенне бізнес-дыялогу "ЕАЭС - Іран", - расказаў член Калегіі
(міністр) па гандлі Андрэй Сляпнёў.
14:28
Грамадства
Кіраўнікі МЗС краін СНД адобрылі заснаванне адзінага юбілейнага медаля да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Як адзначалася ў час пасяджэння, медаль засноўваецца з улікам
гістарычнай значнасці Вялікай Перамогі і намеру з годнасцю адзначыць яе
80-гадовы юбілей.
14:14
Прэзідэнт
Лукашэнка: сёння момант для ўкраінцаў і Захаду сесці за стол перагавораў і дамовіцца
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Крамлі.
14:05
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, што напярэдадні па запрашэнні Пуціна сустрэўся з членамі Савета бяспекі Расіі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абмеркаваў розныя пытанні з асобнымі членамі Савета бяспекі.
13:47
Прэзідэнт
Лукашэнка ў Дзень касманаўтыкі зноў у маскоўскім Крамлі
Кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі праведзенай місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты пагутараць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
13:38
Грамадства
Прыярытэты работы АДКБ у ваеннай сферы вызначылі на пасяджэнні Ваеннага камітэта арганізацыі
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра
абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч прыняў удзел у пасяджэнні
Ваеннага камітэта АДКБ. У мерапрыемстве ўдзельнічалі начальнікі
Генеральных штабоў Узброеных Сіл дзяржаў - членаў АДКБ, начальнік
Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў і намеснік
генеральнага сакратара АДКБ Таалатбек Масадыкаў.
13:18
Грамадства
Маладыя медыкі чатырох краін будуць працаваць на добраўпарадкаванні мемарыяла ў Азарычах
У бягучым годзе акцыя выходзіць на міжнародны ўзровень, яе падтрымала
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя.
13:00
Грамадства
Выбраны старшыні пастаянных камісій Савета Рэспублікі восьмага склікання
Такое рашэнне прынята на першым пасяджэнні першай сесіі Савета
Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
12:42
Грамадства
Качанава: члены Савета Рэспублікі з гонарам і годнасцю адстойваюць інтарэсы народа
Старшыня верхняй палаты парламента нагадала, што Савет Рэспублікі сёмага
склікання актыўна працаваў над прывядзеннем заканадаўства ў
адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй.
12:38
Спорт
Сола выйграла спрынт на фінальным этапе Кубка Садружнасці па біятлоне
Гэта перамога стала для нашай біятланісткі другой у бягучым розыгрышы
Кубка Садружнасці, на студзеньскім этапе ў Раўбічах Сола выйграла
мас-старт. Дар'я Кудаева сёння абышлася без памылак на стральбе і ў
выніку паказала 19-ы час, Дзінара Смольская ўдзел у гонцы не прымала.
12:37
Грамадства
Кіраўнікі МЗС краін СНД на пасяджэнні ў Мінску ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр тэракта ў "Крокус Сіці Холе"
Акрамя расіян, сярод ахвяр і пацярпелых гэтага жахлівага злачынства
грамадзяне многіх краін Садружнасці, адзначыў міністр. "Ад тэрарызму і
яго міжнароднага складніка пакутуюць бязвінныя людзі, нягледзячы на
нацыянальнасць, этнічную або рэлігійную прыналежнасць. Мы падзяляем
смутак родных і блізкіх загінулых, усяго расійскага народа", -
падкрэсліў ён.
12:34
Эканоміка
Сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў Беларусі ў сакавіку павялічыўся на Br192,8 млн
Сярэдні аб'ём дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце ў доларавым
эквіваленце за сакавік 2024 года знізіўся на $17,4 млн, або на 0,4
працэнта. Адносна сакавіка 2023 года зніжэнне склала $201,5 млн, або 4,3
працэнта.
12:22
Палітыка
Беларусь і Азербайджан прадоўжаць узаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях
Дакументам прадугледжана больш за 60 канкрэтных мерапрыемстваў,
нацэленых у першую чаргу на развіццё актуальных напрамкаў эканамічнага
супрацоўніцтва, нарошчванне аб'ёмаў узаемнага гандлю таварамі і
паслугамі.