Стужка навiн
22
.03.24
14:16
У свеце
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што ЗША ведалі пра падрыхтоўку дыверсіі на "Паўночных патоках"
Адказваючы на пытанне, хто мог стаяць за дыверсіяй на "Паўночных
патоках" у верасні 2022 года, Сікорскі адзначыў, што, "калі верыць
прэсе, гэта зрабіў нехта, хто быў у гэтым зацікаўлены". "Амерыканскі бок
загадзя ведаў пра гэта (пра дыверсію, якая рыхтуецца. - Заўвага БЕЛТА) і
не перашкаджаў гэтаму", - дадаў ён.
14:14
Грамадства
Кавальчук аб Хатыні: гэта тое, што не павінна паўтарыцца ніколі
"Аб трагедыі ў Хатыні вельмі важна памятаць усім беларусам. Гэта
гісторыя, гэта наша нацыянальная памяць. Гэта тое, што не павінна
паўтарацца ніколі", - сказаў Сяргей Кавальчук.
13:24
Грамадства
Пярцоў аб трагедыі Хатыні: наша сіла - у памяці аб ёй
Калі трагедыя Хатыні пачынае замоўчвацца, інфармацыйны вакуум хутка
запаўняецца разнастайнымі альтэрнатыўнымі версіямі ці нават апраўданнямі
таму, што здарылася.
13:19
Грамадства
Іпатаў выбраны віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з
выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага
склікання. За кандыдатуру Вадзіма Іпатава прагаласавалі 109 дэпутатаў са
109 прысутных.
13:03
Грамадства
Сергяенка абазначыў задачы, якія стаяць перад новым скліканнем Палаты прадстаўнікоў
"Якія задачы першачарговыя я бачу на гэтым этапе? Першае - актыўна
пачаць выкананне нашай асноўнай, ключавой функцыі - заканатворчай
дзейнасці, забяспечыць паслядоўнасць і бесперапыннасць заканатворчага
працэсу, якасць прымаемых законаў. Другое - захаваць канструктыўнае
ўзаемадзеянне з урадам, Саветам Рэспублікі, Адміністрацыяй Прэзідэнта,
органамі дзяржаўнага кіравання. Трэцяе - прадоўжыць пачатую ўсімі
дэпутатамі ў электаральную кампанію работу па вывучэнні грамадскай думкі
і праблем выбаршчыкаў, удасканальваць практыку канструктыўнага
ўзаемадзеяння з органамі мясцовай выканаўчай улады", - расказаў Ігар
Сергяенка.
12:49
Эканоміка
Мінэканомікі: аптымізавана больш за палавіну адмінпрацэдур для бізнесу
За апошнія два гады прааналізаваны ўсе адмінпрацэдуры, якія
ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання. Прыняты рашэнні аб
аптымізацыі больш як палавіны з іх (665). У тым ліку 246 выключаны, 198
пераведзены ў электронную форму.
12:40
Грамадства
Мінлясгас заахвоціць найбольш актыўныя ўстановы адукацыі, якія ўдзельнічаюць у акцыі "Адновім лясы разам!"
Рэспубліканская добраахвотная акцыя па стварэнні новых лясоў стартуе ў
Беларусі ўжо ў гэту суботу, 23 сакавіка, і прадоўжыцца па 20 красавіка
ўключна. Акцыя "Адновім лясы разам!" будзе прысвечана Году якасці і
ахопіць усе рэгіёны краіны.
12:39
Грамадства
Хрэнін на мітынгу ў Хатыні: памяць аб гэтых падзеях павінна стаць абярэгам нашага народа
Віктар Хрэнін падкрэсліў, што асабліва важна памятаць пра ахвяру
беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны цяпер, калі ідзе
адкрытае перапісванне гісторыі. І перапісаць яе спрабуюць злачынцы, якія
ўчынілі страшныя злачынствы.
12:34
Грамадства
Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з
выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. За кандыдатуру
Ігара Сергяенкі прагаласавалі 109 дэпутатаў са 109 прысутных.
12:24
Эканоміка
Кітайскае прадпрыемства ўпершыню рэалізавала прадукцыю праз сэрвіс імпартазамяшчэння БУТБ
Прадметам здзелкі стала пробная партыя адразных дыскаў для рэзкі труб.
Прадаўцом на біржавых таргах выступіў буйны пастаўшчык абсталявання,
запчастак і камплектуючых для сталеліцейнай, цэментнай і
электраэнергетычнай галін з Цындаа (правінцыя Шаньдун), а пакупніком -
беларускае металургічнае прадпрыемства.
12:14
Грамадства
Андрэйчанка вылучаны кандыдатам у дэлегаты УНС
Кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі сёння зацвердзілі на пленуме абласнога Савета ветэранаў. Рашэнне было прынята аднагалосна.
12:12
Прэзідэнт
Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам "Раскосмасу"
Як заявіў Юрый Барысаў, усе
недахопы ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для
такіх сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння.
11:40
Грамадства
Беларусь і Экватарыяльная Гвінея абмеркавалі рэалізацыю дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і
ведамстваў абедзвюх дзяржаў, дзелавых колаў. Бакі падрабязна абмеркавалі
ход работы над сумеснымі праектамі, прадугледжанымі дарожнай картай
развіцця супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі,
будаўніцтва, аховы здароўя, паставак тэхнікі і адукацыі.
11:22
Спорт
Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі згуляюць з грэкамі ў кваліфікацыі ЧЕ
У фінальную стадыю маладзёжнага Еўра-2025 непасрэдна трапяць пераможцы
дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Тры апошнія
пуцёўкі на кантынентальны форум у Славакію разыграюць астатнія шэсць
уладальнікаў другіх месцаў.
11:14
У свеце
Financial Times: ЗША патрабуюць ад Украіны спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Расіі
Паводле інфармацыі субяседнікаў выдання, ЗША папярэдзілі Кіеў, што ўдары
беспілотнікаў па расійскіх прадпрыемствах энергетычнага сектара могуць
прывесці да росту сусветных цэн на нафту. Вашынгтон таксама апасаецца,
што Расія можа нанесці ўдар у адказ па інфраструктуры праціўніка, на
якую ў тым ліку спадзяюцца заходнія краіны.