Стужка навiн
22
.03.24
16:02
Грамадства
Іпатаў: кожны дэпутат парламента павінен рэалізаваць сябе максімальна
"Нам створана вельмі сур'ёзная аснова для работы, і мы, вядома ж, не
павінны апускаць планку, павінны падхапіць яе і забяспечыць эфектыўную
далейшую пабудову прававой сістэмы нашай краіны", - падкрэсліў Вадзім
Іпатаў.
15:55
Эканоміка
Урад абмежаваў гандлёвыя надбаўкі на камбікорм
Унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 985 "Аб часовым рэгуляванні цэн".
15:31
Грамадства
"З нецярпеннем чакаем гэтай сустрэчы". Кастамараў пра прыезд у Мінск
"Мы заўсёды ў Мінск прыязджаем з вялікім задавальненнем. Ужо шмат-шмат
гадоў у нас Мінск у графіку тура Ільі Авярбуха, і сапраўды заўсёды туды
прыемна прыязджаць", - сказаў
Раман Кастамараў.
15:30
Грамадства
Навучанне кадраў, інвестпраекты: Беларусь і Кітай будуць наладжваць супрацоўніцтва ў геолагаразведцы
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык
правёў анлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам Кітайскай геалагічнай службы.
Мерапрыемства прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай
экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і
перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды.
15:28
Грамадства
У развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторыяў Беларусі ў мінулым годзе ўклалі амаль Br160 млн
Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па
аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у
праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
14:58
Грамадства
Саўмін унёс змяненні ў правілы долевага будаўніцтва
Згодна са змяненнямі, цяпер прыёмка ў эксплуатацыю аднакватэрнага жылога
дома, а таксама шматкватэрнага, блакіраванага жылога дома, якія
будуюцца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, будзе магчыма нават у тым
выпадку, калі частку работ перанясуць на спрыяльны перыяд іх выканання.
14:57
Грамадства
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 14 раёнах Беларусі
На гэты момант наведванне лясоў абмежавана ў Расонскім і Шаркаўшчынскім
раёнах Віцебскай вобласці, Мінскім, Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах
Мінскай вобласці, у Гродзенскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім
раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Брэсцкім, Пружанскім,
Камянецкім, Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах Брэсцкай вобласці.
14:25
Грамадства
Сергяенка: трэба захаваць пераемнасць у рабоце парламента
Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Ігар Сергяенка.
14:16
У свеце
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што ЗША ведалі пра падрыхтоўку дыверсіі на "Паўночных патоках"
Адказваючы на пытанне, хто мог стаяць за дыверсіяй на "Паўночных
патоках" у верасні 2022 года, Сікорскі адзначыў, што, "калі верыць
прэсе, гэта зрабіў нехта, хто быў у гэтым зацікаўлены". "Амерыканскі бок
загадзя ведаў пра гэта (пра дыверсію, якая рыхтуецца. - Заўвага БЕЛТА) і
не перашкаджаў гэтаму", - дадаў ён.
14:14
Грамадства
Кавальчук аб Хатыні: гэта тое, што не павінна паўтарыцца ніколі
"Аб трагедыі ў Хатыні вельмі важна памятаць усім беларусам. Гэта
гісторыя, гэта наша нацыянальная памяць. Гэта тое, што не павінна
паўтарацца ніколі", - сказаў Сяргей Кавальчук.
13:24
Грамадства
Пярцоў аб трагедыі Хатыні: наша сіла - у памяці аб ёй
Калі трагедыя Хатыні пачынае замоўчвацца, інфармацыйны вакуум хутка
запаўняецца разнастайнымі альтэрнатыўнымі версіямі ці нават апраўданнямі
таму, што здарылася.
13:19
Грамадства
Іпатаў выбраны віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з
выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага
склікання. За кандыдатуру Вадзіма Іпатава прагаласавалі 109 дэпутатаў са
109 прысутных.
13:03
Грамадства
Сергяенка абазначыў задачы, якія стаяць перад новым скліканнем Палаты прадстаўнікоў
"Якія задачы першачарговыя я бачу на гэтым этапе? Першае - актыўна
пачаць выкананне нашай асноўнай, ключавой функцыі - заканатворчай
дзейнасці, забяспечыць паслядоўнасць і бесперапыннасць заканатворчага
працэсу, якасць прымаемых законаў. Другое - захаваць канструктыўнае
ўзаемадзеянне з урадам, Саветам Рэспублікі, Адміністрацыяй Прэзідэнта,
органамі дзяржаўнага кіравання. Трэцяе - прадоўжыць пачатую ўсімі
дэпутатамі ў электаральную кампанію работу па вывучэнні грамадскай думкі
і праблем выбаршчыкаў, удасканальваць практыку канструктыўнага
ўзаемадзеяння з органамі мясцовай выканаўчай улады", - расказаў Ігар
Сергяенка.
12:49
Эканоміка
Мінэканомікі: аптымізавана больш за палавіну адмінпрацэдур для бізнесу
За апошнія два гады прааналізаваны ўсе адмінпрацэдуры, якія
ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання. Прыняты рашэнні аб
аптымізацыі больш як палавіны з іх (665). У тым ліку 246 выключаны, 198
пераведзены ў электронную форму.