Стужка навiн
15
.04.24
15:32
Эканоміка
Галоўчанка: эканомікі Беларусі і Расіі прайшлі сур'ёзную праверку на трываласць
"Запас трываласці, які сфарміраваны ў нашых эканоміках, даволі істотны,
таму зладжаная і калектыўная работа нашых урадаў над агульнымі выклікамі
- гэта тое, напэўна, што цяпер з'яўляецца асноўным для нас", - дадаў
прэм'ер-міністр Беларусі.
15:25
Эканоміка
Авіябудаванне, інвестыцыі і ЭЛП. Галоўчанка анансаваў падпісанне трох беларуска-расійскіх дакументаў
Паводле слоў прэм'ер-міністра, намечана заключыць міжурадавае пагадненне
аб распрацоўцы двухрухавіковага лёгкага шматмэтавага самалёта "Асвей".
Таксама плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне аб парадку прызнання
электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным
дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні.
15:08
Грамадства
"Ламавыя прыёмы ў палітыцы не працуюць". Як у 1996 годзе Лукашэнка вырашыў палітычны крызіс і стаў Бацькам
Праект "Як гэта было" стартуе сёння на YouTube-канале БЕЛТА. Фармат -
гістарычны экскурс з актыўным выкарыстаннем архіўных фота, відэа,
інтэрв'ю.
14:56
Грамадства
Развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі СНД у Мінску
Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета міністраў
замежных спраў СНД, якое прайшло 12 красавіка ў Мінску, і намецяць
задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей.
14:53
Спорт
Беларусы заваявалі 12 медалёў чэмпіянату Расіі сярод плыўцоў з парушэннем слыху
Пасля трох дзён спаборніцтваў у актыве беларускай каманды 6 залатых, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.
14:31
Грамадства
МНС з 15 красавіка абследуе проціпажарны стан жылля беларусаў
У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі беларусаў Міністэрства па
надзвычайных сітуацыях з 15 красавіка па 1 мая арганізавала правядзенне
ўжо стаўшай традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па
папярэджанні пажараў у жылфондзе і гібелі людзей ад іх у вясенне-летні
пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам".
14:22
Грамадства
Качанава наведала вытворчыя цэхі Глыбоцкага МКК
Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам прадпрыемства, абмеркавала
перспектывы развіцця Глыбоцкага МКК. Старшыня Савета Рэспублікі пабывала
ў цэхах камбіната, дзе азнаёмілася з працэсам вытворчасці згушчанага
малака, упакоўкі прадукцыі.
14:21
Грамадства
Члены Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім гарсавеце стануць памочнікамі дэпутатаў
Членамі Маладзёжнага парламента стане 31 малады гродзенец: 20 з іх
прадставяць студэнцтва, 11 - працуючую моладзь і вучняў сярэдніх
спецыяльных устаноў адукацыі.
14:00
Грамадства
Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 106 раёнах Беларусі
Атрымаць даныя можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лесу.
14:00
Грамадства
Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне і мокры снег на гэтым тыдні
У аўторак, 16 красавіка, уначы месцамі па захадзе, раніцай і ўдзень у
многіх раёнах рэспублікі пройдуць дажджы. Удзень на захадзе месцамі
ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе
мінус 1 - плюс 5 градусаў, удзень - плюс 9-14 градусаў, а на поўдні - да
плюс 16 градусаў.
13:29
Грамадства
У Беларусі аграрыям трэба будзе засеяць вясной больш за 2,3 млн га
Уся пасяўная плошча складае больш за 5 млн га. Згодна з планам, сяўба
яравых збожжавых і зернебабовых будзе праведзена на плошчы каля 600 тыс.
га.
13:17
Грамадства
Дэлегат УНС ад моладзі: новыя ідэі заўсёды важныя ў пытаннях стратэгічнага развіцця краіны
Новыя ідэі і свежы погляд заўсёды важныя ў пытаннях стратэгічнага
развіцця краіны, заявіў карэспандэнту БЕЛТА афіцэр 38-й Брэсцкай асобнай
гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады, дэлегат
Усебеларускага народнага сходу ад БРСМ Дзмітрый Бялецкі.
12:55
Грамадства
Белгідрамет: у бліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць рост узроўняў вады
Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу
раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці.
12:48
Эканоміка
Сярэдняя стаўка па новых тэрміновых рублёвых дэпазітах фізічных асоб у сакавіку склала 9,66 працэнта гадавых
Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах (дэпазітах)
фізічных асоб у беларускіх рублях у сакавіку 2024 года склала 9,66
працэнта гадавых.
12:34
Грамадства
БЧ зменіць графік руху паяздоў на ўчастку Орша-Магілёў з-за рамонтных работ
У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагоне
Орша-Заходняя - Чэрвіна 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка асобныя паязды
міжнародных, міжрэгінальных ліній і паязды рэгіянальных ліній
эканомкласа будуць ісці на ўчастку Орша - Магілёў змененым маршрутам і
раскладам цераз станцыю Орша-Усходняя замест Орша-Заходняя.