Стужка навiн
27
.02.26
10:19
У свеце
У Казахстане пры ўзрыве ў кафэ загінулі сем чалавек
Усяго пацярпелі 26 чалавек. Сямёра загінулі, у тым ліку 16-гадовая
дзяўчынка. У раённую бальніцу дастаўлены 13 чалавек, пазней пяцярых з іх
на рэанімабілях даставілі ў бальніцу горада Какчэтаў. Яшчэ шэсць
чалавек адпусцілі на амбулаторны нагляд.
09:56
Грамадства
Міністэрства аховы здароўя: у 2025 годзе больш за 95 працэнтаў насельніцтва Беларусі прайшло дыспансерызацыю
"І таму на першы план выходзяць у нас мерапрыемствы па
дыспансерызацыі. Гэта асноўны крок, які можа зрабіць Міністэрства аховы
здароўя. І мы ўжо актыўна працуем у гэтым напрамку, - расказала Ірына Кірэева. - За 2025 год у нас больш як 95 працэнтаў насельніцтва прайшло дыспансерызацыю".
09:33
Культура
"Сугучнасць ідэй". Канцэрт гітарна-мандаліннай музыкі адбудзецца ў Гродне
"Праект "Сугучнасць ідэй" аб'ядноўвае дзве музычныя ўстановы краіны ў
жывым творчым дыялогу: Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж і Беларускую
дзяржаўную акадэмію музыкі.
09:04
Спорт
Мінскія дынамаўцы другі раз за тры дні згуляюць з "Сочы"
Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава другі раз за трое сутак сустрэнуцца з
"Сочы". Паядынак каманд 25 лютага завяршыўся разгромнай перамогай
"зуброў" - 7:2. Папярэднія вочныя гульні каманд у бягучым сезоне таксама
ўпэўнена забралі мінчане - 5:2 і 8:2.
09:02
Грамадства
Ці будзе сёння днём плюсавая тэмпература? Адказалі сіноптыкі
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Раніцай
месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог -
галалёдзіца. Вецер днём прагназуецца паўднёвы 5-10 м/с.
09:01
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь і Дамініканская Рэспубліка маюць значны патэнцыял для развіцця адносін
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і
Дамініканская Рэспубліка змогуць забяспечыць палітычнае і
гандлёва-эканамічнае партнёрства на карысць двух народаў.
26
.02.26
20:00
Грамадства
Дыялогавая пляцоўка з удзелам алімпійскіх чэмпіёнаў сабрала ў НАК больш за 150 школьнікаў
З юнакамі і дзяўчатамі паразмаўлялі алімпійскія чэмпіёны Сяргей
Макаранка і Юлія Несцярэнка, а таксама трохразовая пераможца зімовых
Паралімпійскіх гульняў Святлана Саханенка.
19:41
Эканоміка
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў 2025 годзе вырас на 4,5 працэнта
Экспарт тавараў і паслуг у мінулым годзе склаў $51,712 млрд (рост на 4,2
працэнта да 2024 года). Аб'ём імпарту тавараў і паслуг склаў $53,5244
млрд (рост на 4,7 працэнта).
19:31
Культура
"Святло намаляванага дзяцінства". Выставу да 55-годдзя беларускай анімацыі прадставілі ў Мінску
"Сёлета мы адзначаем 55 гадоў з дня стварэння беларускай анімацыі. Гэта
адбылося ў 1971 годзе, калі пад эгідай творчага аб'яднання "Экран"
паказалі лялечны мультфільм "Нязнайка-паэт"",- сказала Вераніка Себруковіч.
19:03
Культура
З дакладнасцю ў дэталях. У Віцебску адкрылася выстава народнага касцюма ад маладога дызайнера
У калекцыі Надзеі Гутнікавай прадстаўлены 18 камплектаў народнага
адзення і больш за 25 графічных работ, якія паказваюць асобныя дэталі
адзення, арнаменты, спосабы нашэння той ці іншай рэчы.
18:56
Грамадства
Качанава і Мацвіенка абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Размова старшыні Савета Рэспублікі і старшыні Савета Федэрацыі адбылася ў
Маскве ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай
дзяржавы.
18:29
У свеце
МЗС РФ: Беларусь і Расія вымушаны ўдзяляць сур'ёзную ўвагу забеспячэнню надзейнай абароны СД
"Ва ўмовах напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі нашы краіны, Расія і
Беларусь, вымушаны ўдзяляць сур'ёзную ўвагу пытанням бяспекі,
ажыццяўлення надзейнай абароны Саюзнай дзяржавы", - сказала Марыя
Захарава.
18:13
Эканоміка
Кантроль за цэнамі і рост тавараабароту. Снапкоў аб асноўных акцэнтах у рабоце МАРГ у 2026 годзе
"Інфляцыя - вельмі складаны паказчык у эканоміцы, міжгаліновы,
міжведамасны, залежыць ад многіх складнікаў - знешніх і ўнутраных. Ва
ўсім комплексе адказных за выкананне паказчыка па інфляцыі МАРГ
знаходзіцца на вастрыі", - сказаў Мікалай Снапкоў.
17:22
Эканоміка
Камітэт па стандартызацыі і якасці вырашана стварыць у Саюзнай дзяржаве
"Створаны Камітэт па стандартызацыі і якасці, які зоймецца пытаннямі
распрацоўкі агульных падыходаў да стандартызацыі, кантролю над якасцю
нашых тавараў. Гэта будзе міжведамасная работа, якая нацэлена на абарону
нашых спажыўцоў і вытворцаў ад наплыву недабраякасных тавараў", - сказаў журналістам Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў.
