Стужка навiн
06
.03.26
16:30
Грамадства
Як за апошнія гады змяніўся партрэт жанчыны-аўтара, расказала член Саюза пісьменнікаў
"Мне здаецца, пайшло амаладжэнне пісьменнікаў, а асабліва пісьменніц.
Вельмі прыемна назіраць, што прыходзіць такая прыгожая і таленавітая
маладая змена. Яны сапраўды ствараюць добрыя кнігі і нават атрымліваюць
Нацыянальную літаратурную прэмію", - сказала Тамара Бунта.
16:04
Эканоміка
Урад прыняў пастанову аб мерах па фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі ў СД
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дагавора паміж
Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі
Саюзнай дзяржавы.
15:49
Эканоміка
Прадпрыемствы Краснадарскага края ў 2025 годзе больш як у два разы павялічылі суму здзелак на БУТБ
Рост аб'ёмаў біржавога гандлю забяспечылі актыўныя закупкі беларускай
прадукцыі сельскай гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці. У
Краснадарскі край, у прыватнасці, пастаўлялася сухое малако, сметанковае
масла, амінакіслоты, скура "вет-блю" і абразныя піламатэрыялы.
15:41
Спорт
Хакеісты "Дынама-Шынніка" завяршылі далёкаўсходняе турнэ перамогай
У трэцім матчы далёкаўсходняга турнэ бабруйчане сустракаліся з
"Сахалінскімі Акуламі". Ілья Кулакоў вывеў гасцей наперад на 36-й мінуце
паядынку, яшчэ да перапынку другую шайбу беларусаў закінуў Кірыл
Лазоўскі.
14:45
Грамадства
Мінадукацыі пракаменціравала нюансы парадку правядзення ЦТ у гэтым годзе
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову "Аб змяненні
пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. нумар
714 і ад 9 жніўня 2022 г. нумар 518".
14:39
Грамадства
"Гэта будуць іншыя маштабы вайны". Эксперт не выключыў пашырэння канфлікту на Блізкім Усходзе
Гаворачы аб магчымых стратах бакоў канфлікту, эксперт адзначыў, што на
гэты момант баявы патэнцыял Ірана можа быць зменшаны прыкладна на 30-35
працэнтаў.
14:36
Палітыка
Пастаўкі беларускай тэхнікі і развіццё турызму. Як будзе развівацца супрацоўніцтва Беларусі і Смаленскай вобласці
Па выніках сустрэчы пасол паведаміў журналістам, што яна была вельмі
плённай. "Тэм у нас шмат. Традыцыйна гэта пытанні паставак
машынабудаўнічай тэхнікі. Яе ў Смаленскай вобласці шмат, але трэба
павышаць якасць абслугоўвання", - сказаў Васіль Анохін.
13:58
Культура
Опера пра полацкіх князёў, балет пра Шагала і "Шукальнікі жэмчугу". Якія прэм'еры плануе Вялікі тэатр
"У гэтым сезоне 21-22 сакавіка на сцэну вяртаецца легендарная опера
"Набука" ў пастаноўцы знакамітага італьянскага рэжысёра Джанкарла дэль
Манака. Ужо актыўна ідуць рэпетыцыі, інтэнсіўнасць проста неймаверная", -
сказала Кацярына Дулава.
13:46
Грамадства
Спіцын: магчымасць моцнага эканамічнага саюза Расіі і Германіі справакавала ЗША
"Ісмей, па-мойму, першы Генсакратар НАТА сказаў, у чым быў сэнс
стварэння арганізацыі - трымаць пад кантролем Германію. Не проста для
замацавання амерыканцаў у Еўропе. Таму што яе рэваншысцкіх настрояў
заўсёды асцерагаліся. І таму прывялі Меркель, больш кіруемую, больш
падатлівую. І сталі менавіта пры Меркель разыгрываць украінскую карту", -
рэзюмаваў Яўген Спіцын.
12:47
У свеце
Bloomberg: цэны на нафту могуць дасягнуць самага вялікага тыднёвага скачка з 2022 года
Цана на нафту маркі Brent вырасла на гэтым тыдні на 17 працэнтаў, хоць у
пятніцу, 6 сакавіка, ф'ючарсы апусціліся ніжэй за $85 за бараль.
12:39
Грамадства
Дзе ў Беларусі 7 сакавіка паветра прагрэецца да +14°С, адказалі сіноптыкі
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У
начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, на дарогах -
галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 3-8 м/с.
12:24
Палітыка
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Азербайджана абмеркавалі сітуацыю на фоне блізкаўсходняга канфлікту
Кіраўнік МЗС Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам у Нахічэвані выказаў
заклапочанасць эскалацыяй на Блізкім Усходзе, адзначыўшы высокія рызыкі
далейшага пашырэння канфлікту і ўключэння ў яго трэціх краін.
12:12
Грамадства
Што пачытаць у Шамякіна? Топ-3 твораў ад унучкі пісьменніка і гісторыка
"Магчыма, не буду арыгінальнай, але назаву "Сэрца на далонi", "Атланты i
карыятыды". Напэўна, яны лічацца самымі ўдачнымі ў яго творчасці. У
"Атлантах i карыятыдах" была ўзнята тэма, якая ў наш час стала асабліва
актуальнай. Напэўна, цяпер нават больш, чым у савецкі час", - абазначыла
першыя пазіцыі Славяна Шамякіна.
11:19
Эканоміка
Які з рэгіёнаў лідзіруе па інвестпраектах, расказалі ў Мінэканомікі
Марына Мажынская нагадала, што з пачатку года для ключавых прыярытэтаў
пяцігодкі ўкаранёны новыя фінансавыя інструменты ("Моцныя рэгіёны",
"Турыстычны патэнцыял", "Тэхналагічная самадастатковасць") пад агульным
"парасонавым" прадуктам "Рэгіянальная ініцыятыва".
