Стужка навiн
15
.04.24
14:00
Грамадства
Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне і мокры снег на гэтым тыдні
У аўторак, 16 красавіка, уначы месцамі па захадзе, раніцай і ўдзень у
многіх раёнах рэспублікі пройдуць дажджы. Удзень на захадзе месцамі
ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе
мінус 1 - плюс 5 градусаў, удзень - плюс 9-14 градусаў, а на поўдні - да
плюс 16 градусаў.
13:29
Грамадства
У Беларусі аграрыям трэба будзе засеяць вясной больш за 2,3 млн га
Уся пасяўная плошча складае больш за 5 млн га. Згодна з планам, сяўба
яравых збожжавых і зернебабовых будзе праведзена на плошчы каля 600 тыс.
га.
13:17
Грамадства
Дэлегат УНС ад моладзі: новыя ідэі заўсёды важныя ў пытаннях стратэгічнага развіцця краіны
Новыя ідэі і свежы погляд заўсёды важныя ў пытаннях стратэгічнага
развіцця краіны, заявіў карэспандэнту БЕЛТА афіцэр 38-й Брэсцкай асобнай
гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады, дэлегат
Усебеларускага народнага сходу ад БРСМ Дзмітрый Бялецкі.
12:55
Грамадства
Белгідрамет: у бліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць рост узроўняў вады
Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу
раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці.
12:48
Эканоміка
Сярэдняя стаўка па новых тэрміновых рублёвых дэпазітах фізічных асоб у сакавіку склала 9,66 працэнта гадавых
Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах (дэпазітах)
фізічных асоб у беларускіх рублях у сакавіку 2024 года склала 9,66
працэнта гадавых.
12:34
Грамадства
БЧ зменіць графік руху паяздоў на ўчастку Орша-Магілёў з-за рамонтных работ
У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагоне
Орша-Заходняя - Чэрвіна 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка асобныя паязды
міжнародных, міжрэгінальных ліній і паязды рэгіянальных ліній
эканомкласа будуць ісці на ўчастку Орша - Магілёў змененым маршрутам і
раскладам цераз станцыю Орша-Усходняя замест Орша-Заходняя.
12:30
Спорт
Вызначыліся пары паўфіналістаў жаночага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
Дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі "Гарызонта" паспрачаюцца за
выхад у фінал з уладальнікам сярэбраных медалёў гродзенскай "Алімпіяй".
12:23
Грамадства
Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 16 красавіка
У аўторак будзе воблачна, уначы з праясненнямі. У начны час месцамі па
захадзе, раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер уначы
няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, парывы
ўзмоцняцца да 14 м/с, а па захадзе месцамі - да 15-18 м/с.
12:23
Грамадства
Больш за 66 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз з пачатку года
З 1 студзеня 2024 года бязвізавым парадкам уезду скарысталіся 66165
замежных грамадзян з Еўрасаюза: 33160 грамадзян Літвы, 15668 грамадзян і
4077 неграмадзян Латвіі, а таксама 13260 замежных грамадзян з польскімі
пашпартамі.
12:15
Грамадства
"Набіраюць рэпутацыю спакойна". Геваргян аб авіяўдарах Ірана па Ізраілі ў адказ на ўдар па дыпмісіі
Разважаючы на тэму таго, што папярэднічала авіяўдару па Ізраілі з боку
Ірана, Карынэ Геваргян адзначыла, што гэта быў адказ на ўдар Ізраіля па
консульстве Ірана ў Сірыі.
11:51
Грамадства
ДАІ нагадвае аб правілах бяспекі на дарозе пры моцным ветры
Дарожная міліцыя рэкамендуе вадзіцелям пры моцным ветры паркаваць свае
аўтамабілі далёка ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. Пры праездзе
скрыжаванняў і пешаходных пераходаў ДАІ таксама просіць аўтамабілістаў
павышаць увагу.
11:27
Грамадства
У чым заключаўся сэнс ДЗУСЕ і чаму дагавор перастаў працаваць, растлумачыў Літоўкін
"Сэнс Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе заключаўся ў тым,
што ён размяркоўваў квоты па танках, баявых браніраваных машынах,
артылерыі і авіяцыі для кожнай краіны, якая ўваходзіла ў НАТА або
Варшаўскі дагавор. Гэтыя квоты былі роўныя для ўсіх", - сказаў Віктар
Літоўкін.
11:27
Палітыка
Галоўчанка і Мішусцін абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Урадавая дэлегацыя вылятае на перагаворы ў Маскву. У Доме ўрада
Расійскай Федэрацыі адбудзецца сустрэча Рамана Галоўчанкі з Міхаілам
Мішусціным.
11:21
Эканоміка
НЦМ і Асацыяцыя прафесіяналаў па гандлёвым фінансаванні падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
У аснову гэтага двухбаковага дакумента пакладзена ўзаемная
зацікаўленасць дзвюх структур у аб'яднанні намаганняў і магчымасцей па
аказанні падтрымкі беларускім экспарцёрам: НЦМ - у сферы інфармацыйнага
садзейнічання, асацыяцыя - у частцы гандлёвага фінансавання.
11:02
Грамадства
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на
рабочых месцах, пойдуць: 35 працэнтаў - Гомельскаму аблвыканкаму на
рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Дзецям - ахвярам вайны" ў н.п.
Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, 35 працэнтаў - Брэсцкаму аблвыканкаму
на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.