Стужка навiн
27
.02.26
15:53
Грамадства
Ініцыятывы Года добраўпарадкавання будуць прадоўжаны. На чым зробіць акцэнт Мінбудархітэктуры
Паводле слоў Вікторыі Каркозавай, тое, што 2025 год быў аб'яўлены Годам
добраўпарадкавання і даў старт пяцігодцы якасці, стала стымулам для
дзяржаўных орагнаў, прадпрыемстваў і грамадзян, каб унесці свой уклад у
навядзенне парадку. Ніхто не застаўся ўбаку.
15:39
Спорт
Стралок з вінтоўкі Чарноў перамог на турніры "Гран-пры Алтын Мерген" у Шымкенце
Праграму турніру адкрылі спаборніцтвы ў стральбе стоячы з пнеўматычнай
вінтоўкі на 10 метраў у мужчын. Па выніках кваліфікацыі ў васьмёрку
мацнейшых трапілі пяцёра беларусаў, у фінале лепшы рэзультат (251,5
бала) паказаў наш Уладзімір Чарноў. Серабро з сумай 247,8 ачка заваяваў
яго суайчыннік Ян Чыгілейчык.
15:30
Спорт
"На 14 медалёў больш". Якіх поспехаў дасягнулі гродзенскія спартсмены ў 2025 годзе
"У нас 44 медалі на чэмпіянатах, пяршынствах свету і Еўропы,
Дэфлімпійскіх гульнях заваявана, што на 14 медалёў больш, чым у 2024
годзе", - сказаў Максім Малахоўскі. Так, на Дэфлімпійскіх гульнях два
прадстаўнікі Гродзенскай вобласці заваявалі бронзавыя медалі ў вольнай
барацьбе і лёгкай атлетыцы.
14:58
Эканоміка
Нацбанк: замежная валюта не адыгрывае ніякай ролі ў забеспячэнні тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй
"Сітуацыя кардынальна змянілася за пяць гадоў. У агульным тавараабароце з
Расійскай Федэрацыяй доля нацыянальных валют складае больш як 96
працэнтаў. У той час як доля амерыканскай валюты знізілася да
арыфметычнай хібнасці - менш як 1 працэнт. Таму фактычна мы поўнасцю
зблізілі сваю валютную палітыку. І цяпер замежная валюта ў прынцыпе не
адыгрывае ніякай ролі ў забеспячэнні тавараабароту паміж Беларуссю і
Расіяй", - сказаў Раман Галоўчанка.
14:44
Эканоміка
Цэнавая і фінансавая стабільнасць, лічбавізацыя. Нацбанк аб задачах на пяцігодку
Распрацавана і зацверджана сярэднетэрміновая праграма дзейнасці
Нацыянальнага банка да 2030 года. Пастаўленыя задачы ўвязаны з праграмай
сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку і тымі задачамі,
якія сфармуляваў Прэзідэнт перад банкаўскай сістэмай.
14:41
Грамадства
Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пагаднення аб Антынаркатычным цэнтры ШАС
Неабходнасць падпісання гэтага пагаднення прадыктавана наяўнымі
негатыўнымі аспектамі крымінальнай актыўнасці, а менавіта пашырэннем
аб'ёму і каналаў паставак наркотыкаў як з тэрыторыі краін Еўрасаюза, так
і з азіяцкага напрамку.
14:30
Палітыка
Беларусь і Кітай пацвердзілі няўхільнае выкананне ўсіх дамоўленасцей лідараў дзвюх краін
Субяседнікі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага і
міжнароднага парадку дня. Яны таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца
ў 2026 годзе кантактаў кіраўніцтва дзвюх краін.
14:03
Грамадства
Дакладная стратэгія кіравання працоўнымі рэсурсамі. Урад паставіў задачы перад Мінпрацы
Удзельнікі калегіі падвялі вынікі работы ведамства за мінулы год і абмеркавалі планы на 2026-ы.
13:54
Палітыка
Дэпутат: Саюзная дзяржава - адказ кожнаму, хто спрабуе ўбіць клін паміж Беларуссю і Расіяй
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
абмеркавалі прамежкавыя вынікі работы СД у 2024-2026 гадах, а таксама,
як адзначыў беларускі лідар, задалі "вектар новаму этапу развіцця
інтэграцыі па ўсіх напрамках".
13:52
Эканоміка
Інфляцыя ў Беларусі ў пачатку года на нізкім узроўні. Што будзе з цэнамі далей?
"Цяпер мы назіраем наадварот уплыў дэзынфляцыйных фактараў. Сюды можна
аднесці і некаторае ахаладжэнне попыту на крэдыты. Попыт стаў больш
збалансаваны. Уплывае і прадаўжэнне цэнавога рэгулявання з боку ўрада на
асобныя групы тавараў", - сказаў Раман Галоўчанка.
13:41
Эканоміка
Дзяржстандарт: абарона рынку Саюзнай дзяржавы стане комплекснай
Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова перад пачаткам пасяджэння сумеснай калегіі Дзяржстандарту і Расстандарту.
12:56
Эканоміка
Савет ЕЭК устанавіў тарыфныя льготы на ўвоз абрыкосаў, чарэшні, сліў, сыравіны для абутковай прамысловасці
"У прыватнасці, размова ідзе аб таварах, прызначаных для
гарбарна-абутковай і хімічнай прамысловасці, а таксама сродках для
апрацоўкі тэкстылю, скуры, футра і іншых матэрыялаў, на якія на тры гады
абнулена ўвазная мытная пошліна або прадастаўлена тарыфная льгота на
аналагічны тэрмін", - адзначыў член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
12:47
Грамадства
Дзе ў Беларусі будзе цяплей за ўсё 28 лютага, адказалі сіноптыкі
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і
раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках
дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9
м/с, ноччу месцамі з парывамі да 14 м/с.
12:26
Эканоміка
Нацбанк зніжае разліковыя велічыні стандартнай рызыкі. З чым звязана гэта рашэнне?
Нацыянальны банк прыняў рашэнне знізіць на сакавік 2026 года разліковыя велічыні стандартнай рызыкі. Гэта рашэнне пракаменціраваў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка па выніках сумеснага пасяджэння палат Нацыянальнага сходу.
