Стужка навiн
27
.02.26
17:22
Грамадства
Адзіны ўрок "Беларуская жанчына - сімвал сілы і натхнення" пройдзе ў школах 5 сакавіка
Мерапрыемства прымеркавана да агульнарэспубліканскага свята - Дня
жанчын. Як адзначаецца ў метадычных рэкамендацыях, асноўнай мэтай
заняткаў стане фарміраванне ў навучэнцаў павагі да жанчыны, прызнанне яе
значнай ролі ў гісторыі і сучаснасці беларускай дзяржавы.
16:58
Эканоміка
Экспарт паслуг Парка высокіх тэхналогій у 2025 годзе вырас на 12 працэнтаў
Экспарт паслуг Парка высокіх тэхналогій у 2025 годзе вырас на 12
працэнтаў. Аб гэтым журналістам расказала начальнік сакратарыята
Наглядальнага савета ПВТ Ганна Рабава перад пачаткам пасяджэння
Наглядальнага савета ПВТ пад старшынствам прэм'ер-міністра Аляксандра
Турчына.
16:29
Эканоміка
Рост экспарту і павелічэнне колькасці рэзідэнтаў. Ва ўрадзе разгледзелі вынікі работы ПВТ у 2025 годзе
Сёння на пасяджэнні Наглядальнага савета ПВТ падводзяць вынікі 2025
года. "Яны нядрэнныя: назіраецца рост экспарту і павелічэнне колькасці
рэзідэнтаў. Разам з тым нам трэба будзе разгледзець шэраг праблемных
пытанняў. Перш за ўсё - сітуацыю вакол некалькіх нашых
крыптарэзідэнтаў", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.
16:27
Эканоміка
Мішусцін заклікаў урад РФ пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю ў прамысловасці і тэхналогіях
Міхаіл Мішусцін адзначыў, што 26 лютага ў Маскве адбылося пасяджэнне
Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, на ім былі прыняты
значныя рашэнні, неабходныя для ўмацавання транспартнай звязанасці,
запуску прамых чыгуначных зносін паміж суседнімі рэгіёнамі Беларусі і
Расіі.
16:26
Эканоміка
Малако, ялавічына, мяса птушкі. Беларусь плануе пашырыць наменклатуру паставак прадукцыі АПК у Турцыю
Бакі абмеркавалі перспектывы паглыблення двухбаковага ўзаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе і гандлёвым супрацоўніцтве.
16:21
Палітыка
Сафарзада: Беларусь і Таджыкістан у гэтым годзе адзначаць 30-годдзе дыпламатычных адносін
Дыпламат звярнуў увагу, што сёння ўзаемадзеянне паміж Таджыкістанам і
Беларуссю мае шматпланавы і ўзаемавыгадны характар. Рэалізуюцца сумесныя
праекты ў сферы прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, паставак
тэхнікі і харчовай прадукцыі.
16:19
Эканоміка
У Беларусі вынеслі на абмеркаванне канцэпцыю па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве
Прадугледжваецца трансфармацыя цэнаўтварэння ў сістэму вартаснага
інжынірынгу ў будаўніцтве. Яна ўключае ў сябе мэтавызначэнне,
прагназаванне, планаванне, ацэнку кошту будаўніцтва, цэнавую
канкурэнцыю, аналіз, маніторынг і кантроль кошту, выконваемых рознымі
суб'ектамі інвестыцыйна-будаўнічай дзейнасці.
15:53
Грамадства
Ініцыятывы Года добраўпарадкавання будуць прадоўжаны. На чым зробіць акцэнт Мінбудархітэктуры
Паводле слоў Вікторыі Каркозавай, тое, што 2025 год быў аб'яўлены Годам
добраўпарадкавання і даў старт пяцігодцы якасці, стала стымулам для
дзяржаўных орагнаў, прадпрыемстваў і грамадзян, каб унесці свой уклад у
навядзенне парадку. Ніхто не застаўся ўбаку.
15:39
Спорт
Стралок з вінтоўкі Чарноў перамог на турніры "Гран-пры Алтын Мерген" у Шымкенце
Праграму турніру адкрылі спаборніцтвы ў стральбе стоячы з пнеўматычнай
вінтоўкі на 10 метраў у мужчын. Па выніках кваліфікацыі ў васьмёрку
мацнейшых трапілі пяцёра беларусаў, у фінале лепшы рэзультат (251,5
бала) паказаў наш Уладзімір Чарноў. Серабро з сумай 247,8 ачка заваяваў
яго суайчыннік Ян Чыгілейчык.
15:30
Спорт
"На 14 медалёў больш". Якіх поспехаў дасягнулі гродзенскія спартсмены ў 2025 годзе
"У нас 44 медалі на чэмпіянатах, пяршынствах свету і Еўропы,
Дэфлімпійскіх гульнях заваявана, што на 14 медалёў больш, чым у 2024
годзе", - сказаў Максім Малахоўскі. Так, на Дэфлімпійскіх гульнях два
прадстаўнікі Гродзенскай вобласці заваявалі бронзавыя медалі ў вольнай
барацьбе і лёгкай атлетыцы.
14:58
Эканоміка
Нацбанк: замежная валюта не адыгрывае ніякай ролі ў забеспячэнні тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй
"Сітуацыя кардынальна змянілася за пяць гадоў. У агульным тавараабароце з
Расійскай Федэрацыяй доля нацыянальных валют складае больш як 96
працэнтаў. У той час як доля амерыканскай валюты знізілася да
арыфметычнай хібнасці - менш як 1 працэнт. Таму фактычна мы поўнасцю
зблізілі сваю валютную палітыку. І цяпер замежная валюта ў прынцыпе не
адыгрывае ніякай ролі ў забеспячэнні тавараабароту паміж Беларуссю і
Расіяй", - сказаў Раман Галоўчанка.
14:44
Эканоміка
Цэнавая і фінансавая стабільнасць, лічбавізацыя. Нацбанк аб задачах на пяцігодку
Распрацавана і зацверджана сярэднетэрміновая праграма дзейнасці
Нацыянальнага банка да 2030 года. Пастаўленыя задачы ўвязаны з праграмай
сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку і тымі задачамі,
якія сфармуляваў Прэзідэнт перад банкаўскай сістэмай.
14:41
Грамадства
Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пагаднення аб Антынаркатычным цэнтры ШАС
Неабходнасць падпісання гэтага пагаднення прадыктавана наяўнымі
негатыўнымі аспектамі крымінальнай актыўнасці, а менавіта пашырэннем
аб'ёму і каналаў паставак наркотыкаў як з тэрыторыі краін Еўрасаюза, так
і з азіяцкага напрамку.
14:30
Палітыка
Беларусь і Кітай пацвердзілі няўхільнае выкананне ўсіх дамоўленасцей лідараў дзвюх краін
Субяседнікі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага і
міжнароднага парадку дня. Яны таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца
ў 2026 годзе кантактаў кіраўніцтва дзвюх краін.
