Стужка навiн
26
.03.24
12:43
Грамадства
У НАН Беларусі расказалі, якія біятэхналагічныя эксперыменты плануецца правесці на МКС
Палёт беларускага касманаўта першапачаткова задумваўся і рэалізуецца як
палёт з навукова-даследчымі мэтамі. Распрацавана НАН Беларусі пры ўдзеле
РАН і зацверджана "Раскосмасам" навуковая праграма палёту. У яе
ўваходзіць сем эксперыментаў, з іх пяць навукова-даследчых і два
адукацыйныя.
12:36
Эканоміка
ЕЭК прадоўжыла дзеянне нулявой увазной мытнай пошліны на адходы і лом тытану
"Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне ўстанавіць
увазную мытную пошліну адносна адходаў і лому тытану ў памеры 0
працэнтаў з 1 красавіка 2024 года па 28 лютага 2026 года", - сказалі ў
гандлёвым блоку ЕЭК.
12:17
Грамадства
ЦВК 28 сакавіка разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі
На гэты момант у ЦВК Беларусі паступілі рашэнні сумесных пасяджэнняў
прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведных
выканаўчых камітэтаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.
12:17
Грамадства
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 27 сакавіка
У сераду будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Уначы і
раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с,
удзень парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а па захадзе - да 15-18 м/с.
12:08
Грамадства
Атрад спецназа "Беркут" пераўтвораны ў воінскую часць і атрымае свой баявы сцяг
У гэтыя хвіліны ў Зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
пачынаецца ўрачысты рытуал уручэння баявога сцяга вайсковай часці 5528
унутраных войскаў МУС. Удзел у мерапрыемстве прымае міністр унутраных
спраў Іван Кубракоў.
12:06
Грамадства
Узрасла колькасць спецыяльнасцей, на якія без іспытаў могуць паступаць выпускнікі дзіцячага тэхнапарка
Так, пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 лютага 2024 года нумар 21
унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 6 верасня 2022 года нумар 294
"Аб залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі асоб, якія асвоілі змест
адукацыйнай праграмы адораных дзяцей і моладзі".
12:01
Грамадства
Генсакратар АДКБ адзначыў актыўную дапамогу беларускіх спецслужбаў пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе"
Генеральны сакратар АДКБ падкрэсліў важнасць таго, як аператыўна
спрацавалі спецыяльныя службы, і злачынцы былі затрыманы ў першыя
гадзіны пасля ўчыненага тэракта.
12:00
Грамадства
Асноўныя палажэнні Кодэкса грамадзянскага судаводства ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2026 года
Дакумент устанаўлівае адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і
эканамічных спраў у судах. Для гэтага вызначаны агульныя палажэнні па
разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці,
падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.
11:51
Прэзідэнт
Лукашэнка аб магчымых правакацыях: парушылі дзяржграніцу - да знішчэння
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ашмянскім раёне, наведваючы ўчастак мясцовасці, дзе праводзяцца мерапрыемствы праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей.
11:30
Спорт
Беларускія біятланісты выступяць у гонках праследавання чэмпіянату Расіі
У мужчынскім пасьюце на 12,5 км выступяць восем беларусаў: Антон
Смольскі (11-ы стартавы нумар), Дзмітрый Лазоўскі (12), Мікіта Лобастаў
(21), Сцяпан Данілаў (25), Максім Варабей (29), Ілья Аўсеенка (30),
Раман Ялётнаў (34) і Іван Тулацін (41).
11:29
Грамадства
Беларусь на паўгода прадоўжыла забарону на вываз асобных відаў прамтавараў
Забарона была ўведзена ў сакавіку 2022 года, потым неаднаразова
прадаўжалася. Як адзначалі ў прэс-службе ўрада, такое рашэнне было
прынята для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Асноўныя палажэнні пастановы ўступілі ў сілу з 23 сакавіка і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.-
11:17
Прэзідэнт
Лукашэнка азнаёміцца з мерапрыемствамі праверкі боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей
Кіраўнік дзяржавы наведае адзін з участкаў, дзе праводзіцца праверка боегатоўнасці, азнаёміцца з мерапрыемствамі, работай з асабовым складам.
11:17
Культура
VII Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум "Крокі" праходзіць з 25 па 27 сакавіка
Увазе міжнароднага журы, журы прэсы і глядацкага журы прадстаўлены
дзевяць конкурсных спектакляў дзіцячых тэатральных калектываў устаноў
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прыватных тэатральных школ і
тэатральных студый.
11:02
Грамадства
Вызначаны пералік профільных класаў і спецыяльнасці, на якія выпускнікоў залічаць без экзаменаў
Дакументам устаноўлены
пералік профільных класаў (груп) прафесійнай накіраванасці ўстаноў
агульнай сярэдняй адукацыі. У яго ўвайшлі класы (групы) педагагічнай,
спартыўна-педагагічнай, інжынернай, аграрнай і ваенна-патрыятычнай
накіраванасці.