Стужка навiн
06
.11.25
12:00
Прэзідэнт
Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць
Кіраўнік дзяржавы ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку. На цырымонію былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве моста, жыхары Мазырскага раёна.
11:54
Грамадства
Універсітэтаў, у якіх працоўныя-імігранты могуць сдаць экзамен на веданне дзяржмовы, стала больш
Так, у пералік дадаткова ўключаны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны
ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Таксама
дакументам перагледжана максімальная колькасць месцаў ва ўстановах
адукацыі для жадаючых здаць экзамен.
11:34
Прэзідэнт
Лукашэнка: масты і дарогі - гэта найважнейшая задача дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што перад дзяржавай стаяць у цэлым больш глабальныя задачы, у тым ліку па забеспячэнні бяспекі, стварэнні ўмоў для эфектыўнага функцыянавання эканомікі. Цяжкасцей дабаўляе і абстаноўка навокал. "Сітуацыя няпростая. Людзі павінны гэта разумець", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
11:21
Грамадства
Мінская духоўная семінарыя 8 лістапада правядзе дзень адкрытых дзвярэй
На дзень адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце,
могуць прыйсці ўсе, хто хоча прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям,
хто імкнецца стаць свяшчэннаслужыцелем праваслаўнай царквы або
выкладчыкам нядзельнай школы, жадае кіраваць царкоўным хорам або
навучыцца іканапісу.
10:37
Грамадства
"Раней будаваў два тыдні, а цяпер - тры дні". Майстар больш за 30 гадоў вырабляе лодкі па старадаўняй тэхналогіі
Павел Райкевіч ведае ўсе таямніцы водных прастораў Ясельды, на
беразе якой ён нарадзіўся і рос, Мотальскага, Спораўскага і іншых азёр у
аграгарадку Моталь, што на Брэстчыне. Ён практычна адзіны ў Беларусі
стварае ўнікальныя драўляныя лодкі, якія проста ляцяць па воднай гладзі.
10:31
Прэзідэнт
Лукашэнка ў Мазыры прыме ўдзел у адкрыцці абноўленага моста цераз Прыпяць
Плануецца, што кіраўніку дзяржавы таксама даложаць аб развіцці дарожнага будаўніцтва і ходзе рамонту мастоў і пуцеправодаў у краіне ў цэлым.
10:00
Грамадства
"Такім людзям можна толькі пакланіцца ў ногі". Кіраўнік аддзялення Чырвонага Крыжа аб памочніках і місіі
Наладзіць кантакт з чалавекам любога ўзросту, падабраць патрэбныя
словы і супакоіць пацярпелага, натхніць людзей на валанцёрства. Такім
дарам валодае душэўны чалавек і прафесіянал Раманія Зорына.
09:57
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў калектыў "МотаВелаЗавода" з 80-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства
"МотаВелаЗавод" - прадпрыемства з багатай гісторыяй і вялікім вопытам у стварэнні двухколавага транспарту. Брэнды "АІСТ" і "МІНСК", знаёмыя з дзяцінства многім пакаленням суайчыннікаў, сталі вашай візітнай карткай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
09:47
Грамадства
Як Гомельская вобласць нарошчвае інвестыцыйны патэнцыял?
"За апошнія тры гады ў нас утрымліваецца даволі высокі тэмп па
прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал. Адносна гэтага года ў нас сума
за дзевяць месяцаў перасягае Br5 млрд і тэмп росту значны - 119,7
працэнта", - расказала Ірына Давыдзенка.
09:24
Эканоміка
Бэй Вэньлі: хацелася б бачыць як мага больш беларускіх прадуктаў на кітайскім рынку
"Гэта важная падзея для супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Поўнасцю
падтрымліваем далейшае пашырэнне гэтага напрамку супрацоўніцтва з
Беларуссю", - сказаў дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі пры Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце Бэй Вэньлі.
09:04
Спорт
Беларускія дуэты выйшлі ў паўфінал ЧС у змешаных сінхронных скачках на батуце
Першым відам праграмы планетарнага форуму стала кваліфікацыя ў змешаных
сінхронных скачках. Удзел у адборы прыняў 31 дуэт з 20 краін, у тым ліку
дзве беларускія пары.
09:02
Эканоміка
Кітайскі прадстаўнік на CIIE ў Шанхаі: беларускія трактары МТЗ сталі сусветным брэндам якасці
Шэндун Хэй сказаў, што яму спадабалася беларуская выстаўка, дзе
прадстаўлена шмат рознай прадукцыі. Кітайскі прадстаўнік асабліва
зацікавіўся тэхнікай Мінскага трактарнага завода, пра якую ён шмат чуў.
09:00
Грамадства
Пераважна без ападкаў будзе сёння ў Беларусі
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах
магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра днём складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль.
05
.11.25
19:56
Культура
Вялікія тэатры Беларусі і Узбекістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
На перагаворах бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы
культуры. Руслан Чарнецкі падкрэсліў важнасць паглыблення ўзаемадзеяння ў
галіне кінематографа, развіцця абмену гастролямі паміж тэатрамі
Беларусі і Узбекістана.
