Стужка навiн
23
.07.24
20:55
Прэзідэнт
Хто, дзе і калі павінен навесці парадак? Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб ліквідацыі наступстваў стыхіі
Распараджэнне прынята ў мэтах ліквідацыі наступстваў стыхіі, зніжэння
памераў шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, і матэрыяльнага ўрону,
аднаўлення нармальных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.
20:25
У свеце
Байдэн 24 ліпеня выступіць са зваротам на фоне чутак пра стан яго здароўя
Знаходжанне Байдэна на самаізаляцыі спарадзіла шматлікія чуткі пра стан
здароўя амерыканскага лідара. Так, у эфіры тэлеканала Fox News 22 ліпеня
заклікалі прадэманстраваць доказы, што Байдэн жывы.
19:49
Спорт
Легенды бразільскага футбола Рамарыа і Эдмілсан уражаны ўбачаным у Беларусі
"Нашы краіны аб'ядналі свае моцныя бакі: Беларусь вядома IT-сферай, а
Бразілія - сваімі футбольнымі талентамі. Спадзяюся, арганізатары
гэтага свята здольны рэалізаваць праект, які дапаможа абодвум бакам", -
паведаміў пасол Бразіліі ў Беларусі Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія
Клінгл.
19:36
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб назначэнні і вызваленні суддзяў
Старшынёй эканамічнага суда Магілёўскай вобласці назначаны Дзмітрый
Федарцоў, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні эканамічнага
суда Гомельскай вобласці. Кадравыя змяненні закранулі і іншыя суды абласнога, а таксама раённага ўзроўняў.
19:16
Грамадства
Дзеці з сур'ёзнымі захворваннямі пройдуць аздараўленне ў лагерах дзякуючы Беларускаму дзіцячаму фонду
З першых дзён работы Беларускі дзіцячы фонд дапамагае хворым дзецям.
Спачатку іх накіроўвалі на адпачынак і рэабілітацыю за мяжу, але з цягам
часу былі створаны свае праграмы рэабілітацыі і аздараўлення, дзякуючы
якім дзеці маглі праходзіць такое аздараўленне ў Беларусі.
18:39
Грамадства
"На кантролі павінна быць усё". У лясной галіне абмяркоўваюць ход распрацоўкі буралому
Для абмеркавання ходу распрацоўкі бураломаў у Мазыры сабраліся
генеральныя дырэктары і асобныя галоўныя ляснічыя ДВЛГА, кіраўнікі
рэспубліканскіх падпарадкаваных арганізацый, дырэктары найбольш
пацярпелых лясгасаў.
18:18
Эканоміка
Белкаапсаюз рэалізаваў у Расійскую Федэрацыю каля 40 т чарніц новага ўраджаю
"У бягучым годзе плануем закупіць каля 12 тыс.т бульбы, 32 тыс.т
агародніны і больш за 50 тыс.т пладоў, ягад і фруктаў, якія ў далейшым
будзем максімальна выкарыстоўваць", - рэзюмавала начальнік упраўлення
нарыхтовак Белкаапсаюза.
18:13
Эканоміка
Эстэтычнасць прэтэндуючай на Знак якасці прадукцыі можна ацаніць да 26 ліпеня
Усяго на прысваенне прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці прадстаўлены
заяўкі ад больш як 200 прадпрыемстваў краіны на больш як 600 найменняў
прадукцыі. Цяпер ідзе этап яе ацэнкі па паказчыках якасці, які
прадоўжыцца да 1 жніўня 2024 года.
17:55
Грамадства
Маркетынг, менеджмент, тэхналогія лякарстваў. БДТУ расказаў аб папулярных спецыяльнасцях
Пасяджэнне правёў рэктар БДТУ Ігар Войтаў. Як адзначыў адказны сакратар
прыёмнай камісіі ўніверсітэта Андрэй Лядніцкі, план набору на бюджэтныя
месцы (без уліку мэтавага набору) склаў 970 месцаў, на іх было пададзена
больш за 1,1 тыс. заяў.
17:09
Грамадства
Белкаапсаюз плануе закупіць у насельніцтва 40 тыс. тон яблыкаў у гэтым годзе
На асабістых прысядзібных участках паспеў белы наліў. Праз два тыдні
чакаецца ранні збор яблыкаў, якія Белкаапсаюз заўсёды масава закупляе ў
сельскага насельніцтва.
17:02
Грамадства
Агуркі, буякі, лісічкі. Што і па якіх цэнах закупляе Белкаапсаюз у насельніцтва
Дыяпазон у цэнах тлумачыцца тым, што частка прадукцыі менш якасная і
якраз накіроўваецца на прамперапрацоўку. Так, звыш 50 працэнтаў
закупленай у насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыі накіроўваецца
перапрацоўчым прадпрыемствам.
16:40
Грамадства
Белкаапсаюз выплаціў насельніцтву Br146 млн за здадзеную ў гэтым годзе прадукцыю
У бягучым годзе "Белкаапсаюз" ужо закупіў 4,5 тыс. т
бульбы, у тым ліку ў насельніцтва - 3,7 тыс. т, агародніны - 12,1 тыс.
т, з якіх у насельніцтва - 10 тыс. т.
16:24
Культура
Тэатр імя Максіма Горкага ўпершыню прадставіць свае спектаклі ў Сочы
У канцэртнай зале "Фестывальны" пройдуць два паказы грандыёзнай
рок-оперы "Граф Монтэ-Крыста" (5 і 6 жніўня) і паказ спектакля для
дзяцей "Казкі Пушкіна" (6 жніўня).
16:15
Эканоміка
Прамысловасць і АПК. Пархомчык назваў кропкі росту тавараабароту з Амурскай вобласцю
"Рэгіянальныя адносіны, сувязі з'яўляюцца трывалым фундаментам у
супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. Нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй
заўсёды складваліся і будуць складвацца цёпла. Мы адкрыты і гатовы
падзяліцца ўсімі тымі напрацоўкамі, якія мае наша краіна", - сказаў Пётр
Пархомчык.