Стужка навiн
10
.01.25
15:58
Грамадства
Законапраект аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах прыняты ў другім чытанні
Праект закона ўнесены Саветам Міністраў 19 чэрвеня 2024 года і прыняты ў
першым чытанні 2 кастрычніка 2024 года. Ён распрацаваны ў мэтах
удасканалення парадку стварэння і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і
мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў.
15:43
Грамадства
Карпенка: у дзень выбараў магчыма галасаванне дома па заявах выбаршчыкаў
"У перыяд датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць з 12.00
да 19.00 без перапынку. 26 студзеня галасаванне будзе праходзіць з 8.00
да 20.00, - адзначыў Ігар Карпенка. - У дзень выбараў магчыма
галасаванне дома па заявах выбаршчыкаў".
15:37
Грамадства
ДПК: сярэднясутачная чарга на выезд у Польшчу складае больш за 2 тыс. транспартных сродкаў
"У пікавыя дні, якія прыпалі на святочныя выхадныя, у чарзе на выезд
праз аўтадарожны пасажырскі пункт пропуску "Брэст" знаходзілася да 2700
легкавых аўтамабіляў і больш за 110 аўтобусаў", - расказаў Антон
Бычкоўскі.
15:13
Грамадства
На якіх вадаёмах і рэках Беларусі назіраецца ледастаў, расказаў Белгідрамет
"У бліжэйшыя дні будуць адзначацца ваганні ўзроўняй вады. Умовы надвор'я
будуць садзейнічаць узмацненню лёдаўтваральных працэсаў на водных
аб'ектах", - расказалі гідролагі.
15:10
Грамадства
ЦВК: Беларусь не стварае ўчасткі для галасавання за мяжой
"Беларусь не стварае ўчасткі для галасавання за мяжой. Гэта заканадаўчае новаўвядзенне абумоўлена адсутнасцю мер па бяспецы на ўчастках, якія раней утвараліся на тэрыторыі іншых дзяржаў, скарачэннем колькасці работнікаў дыпкорпуса. Мы не адзіная краіна, якая мае такі вопыт", - сказаў Ігар Карпенка.
14:58
Грамадства
У Акадэміі кіравання павысілі кваліфікацыю больш за 5 тыс. членаў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій
"Праведзена падрыхтоўка трэнераў для наступнага навучання членаў
участковых камісій. Падрыхтаваны сцэнарыі трэнінгу, а таксама навучальны
фільм з дэталёвым растлумачэннем дзеянняў членаў участковых камісій пры
правядзенні выбараў на выбарчых участках", - расказаў Ігар Карпенка.
14:45
Грамадства
Карпенка: да 15 студзеня кожны выбаршчык атрымае запрашэнне на выбары
"Да 15 студзеня кожны выбаршчык павінен атрымаць запрашэнне на выбары, у
якім будуць пазначаны адрас участка для галасавання і нумар тэлефона, а
таксама лістоўку з біяграфічнымі данымі кандыдатаў. Звесткі аб
кандыдатах таксама размешчаны на сайце ЦВК", - сказаў Ігар Карпенка.
14:42
Грамадства
Карпенка растлумачыў, чаму ў адкрытым доступе не публікуюцца персанальныя даныя членаў участковых камісій
"У інтэрнэце абмяркоўваецца пытанне неапублікавання ў адкрытым доступе
персанальных даных членаў участковых камісій. З мэтай абароны членаў
камісій ад агрэсіўнага ўздзеяння ў Выбарчы кодэкс былі ўнесены змяненні",
- адзначыў Ігар Карпенка.
14:27
Грамадства
ЦВК: звярнуцца ва ўчастковую камісію для ўключэння ў спіс выбаршчыкаў можна толькі да дня выбараў
Грамадзяне, у якіх адсутнічае рэгістрацыя на тэрыторыі гэтага ўчастка
для галасавання, могуць быць дадаткова ўключаны ў спіс на падставе
пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карткі) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і
дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для
галасавання, пры ўмове, што грамадзянін яшчэ не прагаласаваў на ўчастку
для галасавання па месцы жыхарства (месцы знаходжання), адзначыў
кіраўнік ЦВК.
14:11
Грамадства
У рабоце Інфацэнтра ЦВК прымуць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных СМІ
У рабоце Інфацэнтра ЦВК прымуць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і
нацыянальных СМІ, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае
карэспандэнт БЕЛТА.
14:00
Грамадства
Карпенка: на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўжо акрэдытаваны 362 міжнародныя наглядальнікі
"Прадаўжаецца акрэдытацыя замежных (міжнародных) наглядальнікаў. Ужо
акрэдытаваны 362 такія наглядальнікі", - сказаў Ігар Карпенка.
13:31
Грамадства
Карпенка: скаргі аб парушэнні кандыдатамі і іх даверанымі асобамі заканадаўства ў ЦВК не паступалі
Выступленні кандыдатаў па Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё
прайшлі ўжо 8 і 10 студзеня, і будуць яшчэ выходзіць у эфір 15 і 17
студзеня з 8.00 да 9.00, адзначыў кіраўнік ЦВК.
13:23
Прэзідэнт
"Гэта для народа істотны падарунак". Мінск пераведзены на водазабеспячэнне з артэзіянскіх крыніц
"Было пабудавана 60 электрычных падстанцый, укладзена 88 кіламетраў
кабельных сетак, каб гэта ўсё забяспечыць электраэнергіяй, - адзначыў
Уладзімір Кухараў. - Акрамя таго, амаль 40 населеных пунктаў Мінскага і
Пухавіцкага раёнаў будуць падключаны да гэтай сістэмы, каб таксама
атрымліваць артэзіянскую ваду".
13:11
Грамадства
Карпенка: кампанія па выбарах Прэзідэнта праходзіць у планавым рэжыме, сігналаў аб пазаштатных сітуацыях не паступала
"Сігналаў аб пазаштатных сітуацыях не паступала, - падкрэсліў кіраўнік
ЦВК. - Ёсць інфармацыя аб псаванні інфармацыйных плакатаў пра
кандыдатаў. Ацэнку такой дзейнасці дадуць праваахоўныя органы".
13:06
Эканоміка
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-лістападзе павялічыўся на 5,2 працэнта да $91 млрд
У студзені - лістападзе 2024 года прадоўжыўся рост аб'ёмаў знешняга
гандлю Беларусі таварамі і паслугамі. За названы перыяд знешнегандлёвы
абарот склаў $91 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні са студзенем -
лістападам 2023 года на 5,2 працэнта.