Стужка навiн
18
.04.24
09:12
Прэзідэнт
Лукашэнка: будучы візіт у Беларусь Прэзідэнта Зімбабвэ пасадзейнічае стратэгічнаму партнёрству
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і дружалюбны народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
09:05
Спорт
Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце
У матчы другога раўнда з іспанскай тэнісісткай Паўлай Бадосай (93-і
нумар сусветнага рэйтынгу) беларуска выйграла першую партыю на
тай-брэйку 7:6 (7:4), у другім сэце ўступіла - 4:6, а ў вырашальнай
партыі пры ліку 3:3 іспанка не змагла прадоўжыць сустрэчу з-за траўмы.
09:02
Грамадства
Да плюс 13 градусаў і дажджы прагназуюць сёння ў Беларусі
Умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая
паветраная маса, па паўднёва-ўсходняй палавіне рэспублікі выявіцца ўплыў
атмасферных франтоў.
17
.04.24
20:02
Культура
Прафесіяналізм і любоў. Конкурс харэаграфічнага майстэрства "Дэнс кангрэс" стартаваў у Мінску
Конкурс, мэта якога падтрымка і развіццё таленавітай моладзі,
прадоўжыцца тры дні. У сценах цэнтра прадстаўнікі харэаграфічнага
мастацтва спаборнічаюць у дзвюх намінацыях: "Сучасны танец" (катэгорыі
"Сола", "Дуэт", "Калектыў") і "Беларускі танец: традыцыя і навацыя"
(катэгорыя "Калектыў").
19:41
Спорт
Валейбалісткі "Мінчанкі" атрымалі першую перамогу ў турніры за 9-14-я месцы Суперлігі
Заўтра валейбалісткі абодвух складоў мацнейшай жаночай каманды краіны
зноў выйдуць на пляцоўку. У турніры за 9-14-я месцы Суперлігі "Мінчанка"
згуляе з галоўным канкурэнтам за захаванне прапіскі ў эліце -
ніжагародскай "Спартай" (пачатак у 14.00). У фінальным этапе Маладзёжнай
лігі "Мінчанка-2" у гэты ж час пачне паядынак з чэлябінскім клубам
"Дынама-Метар-2".
19:03
Культура
Выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі адкрыўся ў НББ
"Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто падтрымаў нашу выставу. Я ўпэўнена, што
гэта пачатак вялікіх праектаў, якія дадуць магчымасць пазнаёміцца з
мастакамі і іх творамі і беларусам, і расіянам", - адзначыла кіраўнік
прадстаўніцтва.
18:52
Грамадства
У Мінадукацыі ўдакладнілі парадак правядзення атэстацыі педагогаў
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
18:37
Палітыка
Беларусь і Кітай рыхтуюць план супрацоўніцтва да 2030 года
Асаблівая ўвага ў ходзе размовы ўдзелена падрыхтоўцы плана
супрацоўніцтва Беларусі і Кітая да 2030 года і пашырэнню перспектыўных
кааперацыйных праектаў. У сувязі з гэтым таксама абмеркаваны пытанні
правядзення Года супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.
18:15
Грамадства
Абраменка: урады Беларусі і Расіі ўдасканальваюць умовы для развіцця турызму ў СД
Урады Беларусі і Расіі ўдасканальваюць умовы для развіцця турызму ў
Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым сказала намеснік міністра эканомікі Алеся
Абраменка, выступаючы на другім Расійска-беларускім турыстычным
кангрэсе, які праходзіць у Мінску.
17:59
Эканоміка
Картун: эканоміка захоўвае ўстойлівую дадатную дынаміку
Паводле ацэнкі Андрэя Картуна, у эканоміцы захоўваецца ўстойлівая
дадатная дынаміка: прырост сакавіка 2024-га да сакавіка мінулага года
складае 4,3 працэнта. "Захоўвае высокія тэмпы прамысловасць: у студзені -
сакавіку 2024 года - 106,5 працэнта. Мы істотна нарасцілі выпуск
грузавікоў і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тэлевізараў, азотных
угнаенняў, цэменту, кандытарскіх вырабаў, фарбаў, лакаў", - адзначыў ён.
17:31
Грамадства
Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём пройдзе 18 красавіка
Юрысты ФПБ пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з
абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Акрамя
кансультацый, у рамках прававога прыёму аказваецца дапамога ў
падрыхтоўцы дакументаў у суды, пры неабходнасці для вырашэння пытання
праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы грамадскага кантролю.
17:16
Грамадства
Звароты ад грамадзян Беларусі паступаюць у Генконсульства ў Дубаі на фоне складанай сітуацыі з надвор'ем
У сувязі з ускладненнем сітуацыі з надвор'ем у Дубаі ў МЗС нагадалі
тэлефон для сувязі з Генеральным консульствам для беларускіх грамадзян,
якія апынуліся ў экстраннай сітуацыі, +971 50 661 3093 (даступны
WhatsApp).
17:01
Грамадства
Праз навуку - у маладзёжны рух. Як студэнтка ВДМУ стала дэлегатам УНС
Для 18-гадовай віцябчанкі шанц трапіць у лік дэлегатаў УНС спачатку
здаваўся і вельмі прывабным, і ўяўным, таму што вылучалася шмат
дастойных кандыдатур з ліку моладзі. І ўсё ж Лізавета верыла ў сваю
шчаслівую зорку, якая дзяўчыну не падвяла.
16:29
Грамадства
Камітэт Сейма Літвы адобрыў прапанову пазбаўляць беларусаў пасведчання на права жыхарства за паездкі на радзіму
Было вырашана, што пасведчанне на права жыхарства, выдадзенае
грамадзянам РФ і Беларусі, будзе анулявацца ў выпадку, калі гэтыя асобы
будуць ездзіць на радзіму больш за адзін раз у тры месяцы.