Стужка навiн
15
.05.26
15:47
Палітыка
Першы намеснік кіраўніка МЗС: Беларусь разглядае БРІКС як стратэгічную платформу для будучыні
Гаворачы аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, першы намеснік
кіраўніка МЗС падкрэсліў, што яго спектр значна пашырыўся. Сумарны
абарот тавараў і паслуг паміж краінамі па выніках 2025 года ўпершыню ў
гісторыі перасягнуў $1 млрд.
15:37
Эканоміка
У касы Нацбанка 19 мая паступяць памятныя манеты "Нясвіж. 800 гадоў"
Памятныя манеты і памятныя банкноты Нацыянальнага банка Беларусі
рэалізуюцца толькі на тэрыторыі краіны. Адпраўка па пошце ў межах і за
межы тэрыторыі Беларусі не ажыццяўляецца.
15:21
У свеце
ЗША поўнасцю адхілілі план Ірана па ўрэгуляванні канфлікту, які складаецца з 14 пунктаў
Паводле даных The Wall Street Journal, Тэгеран адмовіўся абмяркоўваць
дэмантаж сваіх ядзерных аб'ектаў, на чым настойваў Вашынгтон.
15:13
Эканоміка
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-красавіку павялічылася на 2,9 працэнта
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 7,5 млрд
рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,2 працэнта больш, чым у адпаведным
перыядзе папярэдняга года.
14:47
Прэзідэнт
Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Зімбабвэ
У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых адносін, выкананне дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026-2030 гады.
14:38
Спорт
Беларускія барцы будуць выступаць на сусветнай арэне без абмежаванняў
Згодна з абноўленымі правіламі, барцы з Беларусі і Расіі будуць
удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваімі нацыянальнымі сцягамі на ўсіх
узроставых узроўнях, уключаючы дарослы.
14:18
Палітыка
Беларусь разглядае развіццё супрацоўніцтва з Інданезіяй у ліку прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі
Урад Беларусі надае асаблівае значэнне дзейнасці міжурадавай
беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і
тэхнічным супрацоўніцтве як важнаму і эфектыўнаму інструменту развіцця
двухбаковага супрацоўніцтва.
14:07
Палітыка
Прапаведнік Франклін Грэм разлічвае на хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Трампа
Адказваючы на пытанне, як Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ставіцца да беларускага народа і кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, Франклін Грэм сказаў: "Ён хоча, каб адносіны паляпшаліся. Прэзідэнты Трамп і Лукашэнка вельмі падобныя адзін да аднаго. Яны моцныя лідары, людзі з бачаннем будучыні. Будзе добра, каб гэтыя два лідары сустрэліся адзін з адным як мага раней. Гэта будзе добра для ўсіх".
13:52
Грамадства
Развіццё футбола ў Беларусі разглядаюць ва ўрадзе
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын сустрэўся са старшынёй Беларускай
федэрацыі футбола Яўгенам Булойчыкам і галоўным трэнерам нацыянальнай
зборнай Беларусі па футболе Віктарам Ганчарэнкам.
13:39
Грамадства
Пярцоў аб атмасферы на медыяфоруме: няма медыяэгаізму, ёсць жаданне падзяліцца добрымі напрацоўкамі
"Гэта супольнасць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, патрыётаў свайго
рэгіёна, патрыётаў свайго выдання. Па-добраму фанатаў сваёй справы", -
сказаў Уладзімір Пярцоў.
13:32
Грамадства
Кіраўнік Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма расказаў, з якім пасланнем прыехаў у Беларусь
Франклін Грэм падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэцца з ім, а таксама правесці сустрэчу з беларусамі, якія вызнаюць пратэстантызм.
12:52
Палітыка
Інданезія плануе адкрыць дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску
Аірланга Хартарта адзначыў, што дэлегацыя ўчора наведала некалькі
буйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі. Ён падзякаваў за гасціннасць і
цёплы прыём, павіншаваў з Днём Перамогі.
12:49
Прэзідэнт
Лукашэнка: міжканфесійны мір - гэта брэнд Беларусі
"У бліжэйшыя дзень-два вы сустрэнецеся з нашымі вернікамі-пратэстантамі. І ў вас ужо будзе больш уражання аб тым, як ім тут жывецца. Але хачу вас запэўніць, што гэта наш брэнд. Мы ганарымся, што ў нас міжканфесійны мір. І таму вы можаце за сваіх пратэстантаў, нашых пратэстантаў, не турбавацца", - заявіў беларускі лідар.
12:42
Грамадства
Ці планаваць пікнік 16 мая? Сіноптыкі далі прагноз
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў,
толькі ноччу па захадзе, днём па заходняй палавіне пройдуць
кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
12:30
Прэзідэнт
Лукашэнка перадаў Трампу добрыя пажаданні і запэўніў, што ў Беларусі ў яго надзейныя сябры
"Вам, Франклін, хачу падзякаваць за добрае пасланне, якое мне перадаў спадар Коўл (спецпасланнік ЗША Джон Коўл. - Заўвага БЕЛТА) у час свайго візіту і нашых перагавораў. Вы ж разумееце, што без Прэзідэнта ЗША нам, магчыма, больш складана было б устанавіць нашы адносіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
