Стужка навiн
17
.02.26
12:08
Прэзідэнт
Дзе агрэсіўныя механізмы абароны, рэклама? Лукашэнка патрабуе больш актыўна працаваць на ўнутраным рынку
Кіраўнік дзяржавы крытычна заўважыў, што ўнутраны попыт на шэраг таварных пазіцый пакуль не задавальняецца, не прыняты дастатковыя меры па яго насычэнні.
12:05
Прэзідэнт
"Так павінна быць!" Лукашэнка пахваліў аператыўнасць дзеянняў праваахоўнікаў у Смалявіцкім раёне
"Паглядзеў на Кубракова (міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. -
Заўвага БЕЛТА). Малайчына! Тое, што адбылося, тое адбылося. Але праз
некалькі хвілін, раней за хуткую дапамогу (прыбылі праваахоўнікі. -
Заўвага БЕЛТА)", - заявіў Прэзідэнт.
11:53
Прэзідэнт
"Уся ваша абаротка ў валютнай выручцы!" Лукашэнка настройвае экспарцёраў на актыўную работу
"Гандаль таварамі на экспарт амаль увесь мінулы год горшы за папярэдні. З
адмоўных значэнняў выбраліся толькі ў лістападзе-снежні. І, здавалася
б, можна ганарыцца вынікам - выканалі экспартны план пяцігодкі. Вось
толькі заданні па экспарце канкрэтных тавараў, якія вы самі ж сабе
ўстанаўліваеце, у мінулым годзе не выкананы нават напалову", - сказаў
Прэзідэнт.
11:50
Прэзідэнт
Лукашэнка абазначыў праблемныя пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, нягледзячы на добры ўраджай
"На фоне добрага ўраджаю агульны вынік сельскай гаспадаркі не намнога лепшы, чым год таму. Пры гэтым сельгасарганізацыі спрацавалі з тэмпам 102,7 працэнта. Гэта значыць, наш курс на буйнатаварную гаспадарку ў цэлым правільны", - сказаў Прэзідэнт.
11:39
Грамадства
ДПК: усяго 35 працэнтаў велікагрузаў аформілі кантралюючыя службы Літвы і Польшчы за суткі
Паводле даных на 10.00 17 лютага ўезду ў Літву чакаюць 330 фур. Сумежны
бок у пункце пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") за суткі аформіў
толькі 16 працэнтаў велікагрузаў.
11:37
Прэзідэнт
Лукашэнка звярнуў увагу ўрада на спад у прамысловасці
"Увесь год у гэтай важнейшай сферы ішло ўстойлівае запаволенне тэмпаў, у другім паўгоддзі спрацавалі з адмоўнай дынамікай 98,2 працэнта. Студзень 2026 года - яшчэ мінус 3,4 працэнта. У складанай сітуацыі знаходзіцца палавіна апрацоўчай прамысловасці, калі не сказаць горш", - указаў Прэзідэнт.
11:26
Эканоміка
ВУП Беларусі ў студзені склаў 23,3 млрд бел. руб.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у супастаўных цэнах склаў 98,8 працэнта да ўзроўню студзеня 2025 года.
11:18
Прэзідэнт
Лукашэнка: час амаль ваенны, эканоміка стала рэальным полем бою
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год.
11:13
Спорт
Дуэт фігурыстаў прынёс Грузіі першы ў гісторыі медаль зімовых Алімпіяд
Сярэбранымі прызёрамі турніру ў парным катанні сталі фігурысты Настасся
Мяцёлкіна і Лука Берулава. Па суме кароткай і адвольнай праграм
спартсмены з Грузіі набралі 221,75 бала, уступіўшы толькі японцам Рыку
Міура і Руіці Кіхара (231,24).
10:51
Эканоміка
Беларусь і Індыя абазначылі кропкі росту ў сферы біржавога гандлю
У прэс-службе адзначылі, што пастаўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі,
дрэваапрацоўкі і хімічнай прамысловасці стануць магістральнымі
напрамкамі развіцця біржавога гандлю Беларусі і Індыі на бліжэйшую
перспектыву.
10:23
Эканоміка
Мінская вобласць і Татарстан абазначылі перспектывы сумесных праектаў у АПК
Старшыня аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што Татарстан
уваходзіць у лік рэгіёнаў з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай і займае
вядучыя пазіцыі ў Расіі. Мінская вобласць таксама з'яўляецца адным з
лідараў у Беларусі.
10:14
Эканоміка
Каля 374 тыс. легкавых аўтамабіляў выраблена з часу заснавання "БЕЛДЖЫ"
Адным з важных напрамкаў развіцця легкавога аўтамабілебудавання
з'яўляецца вытворчасць аўто на новых відах паліва. "БЕЛДЖЫ" ў гэтым
пытанні супрацоўнічае з вучонымі. Пастаўлена задача павялічваць
лакалізацыю.
10:02
Культура
Зацверджаны праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у Крупках
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
"Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей "Брацкая магіла", размешчаных у
горадзе Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці" ад 19 студзеня 2026
года нумар 9, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
09:47
Грамадства
Заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам старшынь рэгіёнаў пройдуць з 17 па 20 лютага
Як растлумачылі ў ведамстве, заняткі нацэлены на ўдасканаленне
зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый
у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага
апалчэння.
