Стужка навiн
06
.12.24
16:23
Грамадства
Пуцін: дагавор аб гарантыях бяспекі дасць магчымасць надзейна абараніць Расію і Беларусь
"Гэты дагавор дасць магчымасць надзейна абараніць бяспеку Расіі і
Беларусі, створыць умовы для далейшага мірнага і ўстойлівага развіцця
нашых дзяржаў", - упэўнены расійскі лідар.
16:22
Палітыка
Пуцін: па ўзаемадзеянні ў падатковай і мытнай сферах паміж Беларуссю і Расіяй знойдзены ўсе развязкі
Прэзідэнт Расіі адзначыў добра наладжаную работу механізмаў практычнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве.
16:09
Грамадства
Пуцін: безадказная палітыка Захаду падштурхоўвае свет на мяжу глабальнага канфлікту
"Нашу асаблівую заклапочанасць, зразумела, выклікае стан спраў у
Еўрапейскім рэгіёне. У прыватнасці, ва Украіне. Краіны Захаду наўмысна
абвастраюць напружанасць. Менавіта яны давялі да сённяшняй трагедыі і
прадаўжаюць абвастраць сітуацыю. Падобная безадказная палітыка
падштурхоўвае свет на мяжу глабальнага канфлікту", - заявіў Прэзідэнт
Расіі.
16:05
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў пра вопыт выкарыстання Паўночнага марскога шляху
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія экспартныя грузы пайшлі праз расійскія парты, што прынесла ўзаемную выгаду.
16:02
Прэзідэнт
Лукашэнка: кожны беларус і расіянін павінен на справе адчуць усе перавагі Саюзнай дзяржавы
"І што нас вельмі радуе: на любыя святочныя дні і наогул Беларусь -
самая прывабная краіна для турыстычных паездак такой гіганцкай краіны,
як Расія, - сказаў Прэзідэнт. - Але яшчэ шмат трэба зрабіць. Кожны
чалавек павінен на справе, без абмежаванняў адчуць усе перавагі нашага
саюза".
15:51
Грамадства
Карпенка: працэс збору подпісаў прайшоў спакойна, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам
"Сёння (6 снежня. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ ідзе апошні дзень збору
подпісаў, і сёння неабходна гэтыя подпісы падаць ужо ў тэрытарыяльныя
камісіі для таго, каб потым яны маглі пачаць праверку подпісаў. Пакуль
не магу даць статыстычныя даныя, думаю, што ў панядзелак-аўторак (9-10
снежня. - Заўвага БЕЛТА) мы атрымаем першую інфармацыю і размесцім
традыцыйна на сайце ЦВК па колькасці здадзеных подпісаў", - адзначыў
кіраўнік ЦВК.
15:47
Прэзідэнт
Беларусь разлічвае на хутчэйшы запуск з Расіяй аб'яднанага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ адным істотным крокам у саюзным
будаўніцтве стала распрацоўка Дагавора аб фарміраванні аб'яднанага рынку
электрычнай энергіі.
15:40
Прэзідэнт
Лукашэнка: ва ўмовах беспрэцэдэнтнага націску Беларусь і Расія не проста выстаялі, а сталі мацнейшыя
"Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску захаваны базавыя галіны
эканомікі, не парушана фінансавая сістэма, беспрацоўе знаходзіцца на
мінімальных значэннях, даходы і накапленні грамадзян растуць. Мы не
проста выстаялі. Мы сталі мацнейшыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
15:39
Прэзідэнт
Лукашэнка: толькі ў саюзнай "двойцы" Беларусь і Расія змаглі найбольш поўна рэалізаваць свой патэнцыял
Прэзідэнт адзначыў, што пасяджэнне праходзіць напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
15:37
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь і Расія выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень ваеннага стратэгічнага саюзніцтва
"З падпісаннем Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і міждзяржаўнага
Дагавора аб гарантыях бяспекі мы выходзім на беспрэцэдэнтны ўзровень
стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы", -
заявіў кіраўнік дзяржавы.
15:34
Грамадства
"Абутку ў магазіне няма! Хлопчык зімой у школу ходзіць у кедах". Якія гісторыі папоўнілі выставу БЕЛТА "Беларусь. Узлёт" у Оршы
Ірына Акуловіч расказала, што ў кожным горадзе, дзе праходзіць "Марафон
адзінства", інтэрнэт-праект БЕЛТА папаўняецца новымі жыццёвымі
гісторыямі. З імі можна азнаёміцца ўсім жадаючым, для гэтага трэба
толькі адсканіраваць QR-код і
перайсці па спасылцы.
15:25
Прэзідэнт
Эканоміка, правы грамадзян і бяспека. Лукашэнка абазначыў стратэгічныя напрамкі развіцця СД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 снежня на пасяджэнні Вышэйшага
дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы абазначыў некалькі стратэгічных
напрамкаў далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання.
15:17
Спорт
Дубль Гарбунова і два ачкі Волкава прынеслі "Дынама" перамогу над "Амурам"
Трэці і заключны прыпынак у далёкаўсходнім турнэ "зубры" зрабілі ў
Хабараўску. Мінчан прымаў мясцовы "Амур", які замыкае табліцу Усходу.
14:42
Грамадства
Беларусь і Расія вызначылі механізмы забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што абстаноўка вакол Беларусі і Расіі
карэнным чынам змянілася і тэндэнцыі ў сферы бяспекі, на жаль,
несуцяшальныя.