Стужка навiн
16
.04.24
10:08
Эканоміка
У Беларусі пачалі пасадку бульбы і агародніны
Яравыя культуры пасеяны на 735 тыс. га - 31,1 працэнта ад плана. Раннія
яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса)
пасеяны на 518,7 тыс. га, што складае 84,3 працэнта да плана.
09:29
Спорт
Першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца ў Барселоне і Дортмундзе
У каталонскай сталіцы футбалісты "Барселоны" маюць намер утрымаць
мінімальную перавагу над "Пары Сен-Жэрмен", здабытую на мінулым тыдні ў
сталіцы Францыі. Тады госці выйгралі ў парыжан з лікам 3:2.
09:24
Грамадства
Дажджы, парывісты вецер і да +16°С чакаецца сёння ў Беларусі
Сёння чакаецца воблачнае надвор'е. Раніцай і днём у многіх раёнах
пройдуць дажджы. Вецер днём паўднёва-заходні, заходні ўмераны да
парывістага, па захадзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра
днём будзе вагацца ад плюс 9 да плюс 14 градусаў, па поўдні - да плюс 16
градусаў.
09:15
Эканоміка
Алейнік: вырашана пытанне сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі для паставак на рынак Алжыра
Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі двухбаковыя праекты ў аграрнай галіне
і сферы сельскагаспадарчага машынабудавання, а таксама практычныя
аспекты работы сумеснай камісіі, уключаючы тэрміны правядзення яе
пасяджэння, запланаванага на бліжэйшыя месяцы.
09:04
Палітыка
Алейнік абмеркаваў пашырэнне прысутнасці беларускіх прампрадпрыемстваў у Алжыры са спікерам парламента краіны
Бакі абмеркавалі ўвесь парадак дня двухбаковых адносін, а таксама
міжнародную сітуацыю. Было адзначана, што ніякай дыпламатыі і палітыкі
не можа быць без устойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
15
.04.24
20:01
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі новага сумеснага з Расіяй касмічнага праекта
Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2024-2028 гадах сумеснага
беларуска-расійскага праекта па развіцці Беларускай касмічнай сістэмы
дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Указам вызначаны ўдзельнікі праекта
ад Рэспублікі Беларусь і ўмовы іх дзейнасці.
19:46
Эканоміка
Сітуацыю на спажывецкім рынку абмеркавалі на нарадзе ў МАРГ
Пад кіраўніцтвам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея
Багданава адбылася рабочая нарада ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі з
удзелам прадстаўнікоў верхняй і ніжняй палат парламента, Федэрацыі
прафсаюзаў Беларусі, Белкаапсаюза, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама,
тэрытарыяльных упраўленняў МАРГ.
19:31
Прэзідэнт
Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата УНС
Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і
выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.
19:15
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян
Указам прадугледжана ўключэнне перыядаў ваеннай службы на тэрыторыях
Латвійскай і Эстонскай ССР, якія раней уваходзілі ў склад СССР, у стаж
работы пры назначэнні пенсіі ў Беларусі. Гэта дазволіць павялічыць
памеры пенсій прыкладна для 180 беларускіх грамадзян.
19:07
Прэзідэнт
Беларусь прадоўжыла механізм паставак лякарстваў з Кубы
Дакументам прадаўжаецца дзеючы механізм узаемных паставак у рамках
міжурадавага пагаднення з Рэспублікай Куба ад 24 чэрвеня 2014 года.
18:54
Грамадства
Качанава пра сустрэчу з калектывамі: яны важныя, у іх відаць зрэз актуальных пытанняў
Наталля Качанава, азнаёміўшыся з дзейнасцю Глыбоцкага МКК, адзначыла,
што прадпрыемства працуе стабільна, яго прадукцыя якасная і карыстаецца
попытам. "Мы звяртаем увагу на заработную плату, грамадска-палітычную
абстаноўку ў калектыве", - падкрэсліла спікер.
18:20
Эканоміка
У Мінэканомікі скарэкціравалі прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
18:05
Эканоміка
Галоўчанка заклікаў прыняць адзіным пакетам інтэграцыйныя планы з РФ, у тым ліку ў энергасферы
"Падрыхтавана ўжо больш за 30 сумесных планаў мерапрыемстваў па
выкананні дарожнай карты па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы на бліжэйшыя
тры гады. Лічу неабходным паскорыць распрацоўку і прыняцце гэтых планаў
адзіным пакетам", - сказаў Раман Галоўчанка.
17:52
Эканоміка
Беларусь і Расія зацвердзілі комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці
"Мы з калегамі дамовіліся, што будзем сумесна глядзець інвестыцыйныя
праекты ў перспектыўных галінах, развіццё сумесных інструментаў. Нам,
беларусам, вельмі цікавыя інструменты дзяржаўна-прыватнага партнёрства,
якія прымяняюцца ў Расіі, спецыяльных інвестыцыйных дагавораў і г.д.", -
растлумачыў ён.