Стужка навiн
16
.01.25
13:06
Грамадства
Сацдаследаванне: беларусы ўпэўнены ў далейшым развіцці эканомікі ў бліжэйшыя 5 гадоў
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Як, на вашу думку,
зменіцца эканамічная сітуацыя ў краіне праз 5 гадоў?". Застанецца такой
жа або палепшыцца - так лічаць 73,1 працэнта апытаных. Крыху пагоршыцца -
2,4 працэнта, істотна пагоршыцца - 1,3 працэнта.
12:58
Эканоміка
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў 2024 годзе вырас на 11,8 працэнта
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з
пачатку года склаў Br26,8 супраць Br23 за аналагічны перыяд папярэдняга
года.
12:58
Прэзідэнт
Лукашэнка: Польшча адмовілася нават весці размовы па Пачобуце
"Што датычыцца Пачобута, нават казаць няма чаго. Я вам шчыра гавару як чалавек, які інфармаваны: яны адмовіліся ад Пачобута. Палякі адмовіліся весці нават размовы па Пачобуце. Наколькі мяне інфармуюць, Пачобут не хоча туды ехаць. Вось і ўсё пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
12:55
Прэзідэнт
Лукашэнка: за наступную пяцігодку ў Мінску з'явіцца не менш як пяць новых тэхнапаркаў
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены ў запатрабаванасці і эфектыўнасці такой формы развіцця вытворчай сферы.
12:42
Грамадства
Вальфовіч: "Іскандэр-М" і "Арэшнік" даюць магчымасць нанесці непрымальны ўрон любому агрэсару
"Такім чынам, наша краіна будзе мець у сваім распараджэнні ўдарны кулак
(ракетны комплекс "Іскандэр-М", тактычная ядзерная зброя і "Арэшнік"),
які дае магчымасць нанесці непрымальны ўрон любому патэнцыяльнаму
агрэсару", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
12:35
Спорт
Беларуска Перапехіна выйшла ў асноўную сетку юніёрскага Australian Open
У вырашальным паядынку кваліфікацыі 16-гадовая выхаванка мінскай СДЮШАР
"Змена" перайграла ў дзвюх партыях венгерскую тэнісістку Міленду Біра -
6:4, 6:0.
12:32
Прэзідэнт
Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю з пунктамі пропуску на граніцы з Польшчай
"Ды хоць усе няхай закрыюць. Мы ж туды не ездзім, мы туды нічога не возім. Што, мотавелазавод возіць туды прадаваць прадукцыю? Не. Яны ж санкцыі супраць нас увялі. Увялі - добра. Ну мы і не змагаемся супраць той міграцыі і людзей, якія там хочуць жыць і якія туды ідуць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
12:21
Прэзідэнт
Лукашэнку на "МотаВелаЗаводзе" падарылі матацыкл маркі "Мінск"
Ад імя ўсяго калектыву супрацоўнікі "МотаВелаЗавода", размешчанага на тэрыторыі Мінскага гарадскога тэхнапарка, падзякавалі кіраўніку дзяржавы за своечасова прынятыя рашэнні па захаванні і адраджэнні прадпрыемства.
12:00
Грамадства
Сацдаследаванне: 85,5 працэнта беларусаў плануюць прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Ці збіраецеся вы
прыняць удзел у маючых адбыцца выбарах?". "Так" адказалі 85,5 працэнта
апытаных, "не" - 4,8 працэнта. Яшчэ не вызначыліся 9,7 працэнта.
11:59
Грамадства
Сацапытанне: санкцыйны націск Захаду не ўплывае на ўспрыманне сербамі Беларусі як стратэгічна значнага партнёра
Перспектыўным у вачах сербаў бачыцца развіццё доўгатэрміновых адносін
паміж Сербіяй і Беларуссю, асабліва ў сферы сельскай гаспадаркі і
харчавання (51,3 працэнта), гандлю (28,6 працэнта) і машынабудавання
(26,6 працэнта).
11:47
Грамадства
Сацдаследаванне: за дзеючага Прэзідэнта на выбарах гатовы прагаласаваць 82,5 працэнта беларусаў
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне "Калі б выбары прайшлі
сёння, за каго вы прагаласавалі б?" "За дзеючага кіраўніка дзяржавы" -
так адказалі 82,5 працэнта апытаных, "за альтэрнатыўнага кандыдата" -
2,9 працэнта, "супраць усіх" - 7,9 працэнта, "не буду галасаваць" - 6,7
працэнта.
11:18
Прэзідэнт
"Веласіпед і матацыкл - гэта будучыня". Лукашэнка ацаніў новыя мадэлі мінскага мотавелазавода
У час наведвання тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з выстаўкай прадукцыі прадпрыемстваў-рэзідэнтаў. Асаблівую ўвагу ён удзяліў тэхніцы ТАА "МотаВелаЗавод". Як заявіў дырэктар прадпрыемства Сяргей Манько, беларуская мота- і велапрадукцыя карыстаецца вялікім попытам як унутры краіны, так і на замежных рынках.
11:18
Грамадства
"Вучылася ткаць па відэаўроках з інтэрнэту!" Як тры ткацкія станкі змянілі жыццё шматдзетнай маці
Святлана Журыха - гераіня нашага праекта "Беларусы ў кадры". Яна
расказала нам, хто натхняе яе на творчасць і чаму ўпэўнена: няма лепшай
справы на зямлі, чым адраджаць народныя традыцыі беларускай культуры і
побыту!
10:59
Прэзідэнт
Лукашэнка: усё больш пераконваюся, што нам трэба будаваць другую АЭС
Была адзначана ўсё большая патрэбнасць у электраэнергіі як у вытворчай сферы, так і сярод грамадзян. Напрыклад, пастаянна расце парк электрамабіляў.