Стужка навiн
29
.03.24
17:27
Эканоміка
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі ў лютым павялічыліся да Br8,5 млрд
У лютым 2024 года астатак тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у
банкаўскім сектары павялічыўся ў параўнанні са студзенем 2024 года на
Br215,1 млн, або на 2,6 працэнта, і на 1 сакавіка 2024 года склаў Br8,5
млрд.
16:57
Спорт
Гандбалісткі "БНТУ-БелАЗа" пасля доўгага перапынку заваявалі Кубак Беларусі
Сёння на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" ў вырашальным
паядынку 27-га кубкавага розыгрышу падапечныя Канстанціна Шараварава
абыгралі гамяльчанак з лікам 27:22.
16:55
Грамадства
Шпілеўская: маральнасць і духоўнасць - аснова выхавання любога маладога чалавека
Шчытом, які абараняе нас ад навязвання чужых каштоўнасцей з'яўляецца жанчына, упэўнена Вольга Шпілеўская. "Таму што ўсё пачынаецца з сям'і, а ў сям'і ўсё пачынаецца з жанчыны.
Калі маці правільна выхоўвае сваё дзіця, то яно з правільнай асновай
пойдзе далей у грамадства і яго будзе складана пераламаць, таму што маці
заклала ў яго правільныя каштоўнасці", - дапоўніла яна.
16:41
Культура
Літаратурна-музычны вечар да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі пройдзе ў музеі Якуба Коласа
На літаратурна-музычным вечары ў музеі Якуба Коласа плануецца
выступленне вядомых літаратараў і тэатральных дзеячаў, чытанне твораў
Пушкіна і Лермантава, як у арыгінале, так і ў перакладзе на беларускую
мову.
16:13
Грамадства
"Гэта проста фантастыка". Кіраўнік музкалектыву з Малдовы аб прыёме беларусаў
"Мы, з аднаго боку, вельмі шчаслівыя, таму што ў нас была вялікая
перамога. Мы прыехалі ў Мінск на надзвычайны, адзін з лепшых у свеце
міжнародных конкурсаў дзіцячых тэатраў "Крокі". І мы ўмудрыліся ўзяць
гран-пры сярод знакамітых тэатраў з розных краін. Мы, вядома, былі ў
эйфарыі. У нас быў яшчэ канцэрт у Брэсце. Па дарозе назад мы наведалі
Брэсцкую крэпасць", - расказала Наталля Барабаншчыкава.
15:35
Спорт
Ад навічкоў да сеньёраў. Мінск прыме чэмпіянат і першынство Беларусі па танцавальным спорце
Традыцыйна сакавіцкі каляндар спаборніцтваў па танцавальным спорце
завяршае першы этап чэмпіянату і першынства краіны. У гэтым годзе 30 і
31 сакавіка ў Палацы спорту пройдзе турнір для танцораў усіх катэгорый:
ад "Школы танцаў" да "Сеньёраў".
15:23
У свеце
У Таджыкістане затрымалі дзевяць чалавек па справе аб тэракце ў "Крокус Сіці Холе"
У Таджыкістане затрымалі дзевяць жыхароў Вахдацкага раёна за сувязь з выканаўцамі тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сіці Холе".
15:18
Эканоміка
Петрышэнка на Эканамсавеце СНД: санкцыйны націск Захаду не можа нас зламаць
"Вынікі нашага супрацоўніцтва за папярэдні год даказалі, што цяжкасці
нас дысцыплінуюць і загартоўваюць, нягледзячы на прадаўжэнне санкцыйнага
націску з боку Захаду, нас не зламаць", - сказаў Ігар Петрышэнка.
15:00
Грамадства
"Раскосмас" аб новым экіпажы МКС: касманаўты адчуваюць сябе ўпэўнена, выконваюць навуковую праграму
Аб гэтым заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі
"Раскосмас" Андрэй Ельчанінаў у час экспертна-медыйнага форуму "Саюзная
дзяржава. Навуковы прарыў".
14:31
Грамадства
Місія ЮНЕСКА пацвердзіла негатыўны ўплыў польскай агароджы на экасістэмы ў Белавежскай пушчы
З 24 па 26 сакавіка 2024 года ў трнсгранічным аб'екце сусветнай спадчыны
ЮНЕСКА "Белавежская пушча" працавала рэактыўная маніторынгавая місія, у
склад якой увайшлі два міжнародныя эксперты з ЮНЕСКА і МСАП.
14:05
Грамадства
Балдоўская: адзіны дзень галасавання праведзены на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні
"Усё было абсалютна зразумела. На самым пачатковым этапе кампаніі
заўсёды складаецца каляндарны план у першую чаргу для ніжэйшых камісій,
каб у іх была настольная кніга, якія дзеянні, у якой паслядоўнасці і ў
якія тэрміны неабходна праводзіць", - дапоўніла Алена Балдоўская.
14:03
Грамадства
Качанава: духоўна-маральныя каштоўнасці дапамагаюць ствараць базіс грамадзянскай ідэнтычнасці
Духоўна-маральныя каштоўнасці дапамагаюць ствараць базіс грамадзянскай
ідэнтычнасці - прыналежнасць і гордасць за сваю Радзіму, павагу да яе
гісторыі, адзначыла спікер.
13:56
Грамадства
Моластаў: мы ў поўнай меры кантралюем абстаноўку на беларускім участку знешняй граніцы СНД
Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін
Моластаў у час выступлення на рэгіянальнай нарадзе кіраўнікоў
пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД.
13:33
Эканоміка
Беларусь у 2023 годзе пастаўляла малочныя прадукты ў 59 краін
"Калі ўзяць сыры, то паўтара - двух месяцаў работы нашай прамысловасці
дастаткова, каб забяспечыць унутраны рынак, увесь астатні час - гэта
работа на знешні рынак. Калі ўзяць сметанковае масла, то на экспарт ідзе
каля 75 працэнтаў. У цэлым малочная прамысловасць займае найбольшую
ўдзельную вагу ў экспарце прадукцыі АПК - каля 40 працэнтаў", - сказаў
Вадзім Пабядзінскі.
13:11
Эканоміка
Лугіна: у прыярытэце - кааперацыя з партнёрамі за межамі краіны
Калі раней прадпрыемствы "Беллегпрама" працавалі на замежных рынках
пераважна праз аптовыя звёны і дылераў, то цяпер у прыярытэце развіццё
кааперацыйных ланцужкоў з партнёрамі. Аб новых тэндэнцыях у галіне
часопісу "Экономика Беларуси" расказала старшыня канцэрна "Беллегпрам"
Таццяна Лугіна.