Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Сюжэт
Усе сюжэты

Бязвізавы рэжым для іншаземцаў у Беларусі

Бязвізавы рэжым для іншаземцаў у Беларусі

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і выезду праз Дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня 2018 года.

Нагадаем, што ўказ Прэзідэнта Беларусі нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага 2017 года. Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не большы за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

У Беларусі вялікі патэнцыял для развіцця турызму
25 Студзень 2017, 18:30
"У нас выдатны турыстычны патэнцыял, у тым ліку ў галіне аграэкатурызму, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Тыя, хто прыязджае ў нашу краіну, адзначаюць, якая яна чыстая, дагледжаная, тут добрыя і адкрытыя людзі".
Андрэа Рыгоні. Фота з архіва
Рыгоні пазітыўна ацаніў увядзенне Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў
24 Студзень 2017, 16:10
Андрэа Рыгоні адзначыў, што магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы на пяць дзён могуць скарыстацца грамадзяне ўсіх краін Еўропы. "З 12 лютага ўсе мы можам прыехаць у Мінск без візы", - сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка
Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці для Беларусі і яе саюзнікаў рызык ад увядзення пяцідзённага бязвізавага ўезду
20 Студзень 2017, 12:30
"Дакумент распрацоўваўся паўтара года і быў дасканала вывераны ўсімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзнікаў і суседзяў", - заявіў Прэзідэнт.
Пяцідзённы бязвізавы рэжым не паўплывае на павелічэнне патоку бежанцаў у Беларусь
12 Студзень 2017, 14:39
Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў не паўплывае на павелічэнне патоку бежанцаў у Беларусь.
Замежныя дыпламаты азнаёміліся з парадкам бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян сваіх краін
12 Студзень 2017, 09:22
У час сустрэчы замежныя дыпламаты былі падрабязна праінфармаваны аб змесце і дэталях указа "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".
МЗС не выключае магчымасці пашырэння пераліку краін, грамадзяне якіх змогуць уязджаць у Беларусь без візы
11 Студзень 2017, 11:49
Цяпер у гэты пералік уваходзяць 80 дзяржаў, і планаў па яго пашырэнні пакуль няма. Разам з тым зыходзячы з практыкі прымянення ўказа будуць зроблены вывады аб эфектыўнасці прынятай меры і магчымасці яе далейшага развіцця, падкрэсліў Ігар Фісенка.
Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачне дзейнічаць у Беларусі роўна праз месяц
11 Студзень 2017, 09:32
Ужо ў сярэдзіне лютага грамадзяне васьмі дзясяткаў дзяржаў змогуць скарыстацца перавагамі новаўвядзення.
У час брыфінгу
Беларусь інфармавала расійскі бок аб магчымасці ўвядзення бязвізавага ўезду для іншаземцаў - МЗС
11 Студзень 2017, 09:07
"Мы акцэнтуем увагу на тым, што гэты парадак не распаўсюджваецца на рэйсы, якія прыбываюць або накіроўваюцца ў Расію. Такім чынам, мы ўлічваем поўнасцю інтарэсы Расійскай Федэрацыі", - дадаў Ігар Фісенка.
Мінспорту пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму прагназуе павелічэнне патоку турыстаў на 20 працэнтаў
10 Студзень 2017, 19:47
"Перш за ўсё мы арыентуемся на краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Персідскага заліва, адштурхоўваючыся ад гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое існуе цяпер з гэтымі дзяржавамі", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.
Брыфінг па ўвядзенні ў Беларусі бязвізавага рэжыму для іншаземцаў пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 10 студзеня
10 Студзень 2017, 14:20
Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Адпаведны ўказ ад 9 студзеня нумар 8 падпісаў Прэзідэнт.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень маці У Беларусі штогод адзначаецца Дзень маці 14 кастрычніка. На пачатак 2019 года колькасць жанчын у краіне склала 5 059,4 тыс. (53,4% ад агульнай колькасці насельніцтва).