Конкурс перакладаў
Конкурс на лепшы літаратурны пераклад з рускай на беларускую мову раней невядомага верша Максіма Багдановіча "Двувершы" стартаваў 18 студзеня. Арганізатары праекта - Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Расійскай акадэміі навук, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"), грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Прыём заявак на ўдзел завяршыўся 18 сакавіка. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 2 красавіка 2019 года ў 10.30 у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 402.
Палажэнне аб правядзенні конкурсу.
27 сакавіка вызначаны пераможцы конкурсу на лепшы літаратурны пераклад з рускай на беларускую мову раней невядомага верша Максіма Багдановіча «Двувершы».