Канстытуцыя Беларусі - работа над праектам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 105 аб Канстытуцыйнай камісіі. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу. Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
27 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.
Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян адносна праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесенага для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Меркаванні грамадзян наконт праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай "Канстытуцыя".
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.