Сюжэт
Канстытуцыя Беларусі - работа над праектам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №105 аб Канстытуцыйнай камісіі. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу.
Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна прадставіць Прэзідэнту Беларусі выпрацаваныя прапановы па змяненні Асноўнага закона краіны для далейшага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.




