Год народнага адзінства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства". Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў у час навагодняга звароту да беларускага народа.
"Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства, - сказаў Прэзідэнт. - Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя!"