Сюжэт
Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю"
Да векавога юбілею мы падрыхтавалі цыкл архіўных матэрыялаў, якія будуць выходзіць пад агульнай назвай "Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навiны складаюць гiсторыю". Гэта дакументальныя матэрыялы, дасье, заметкі аб падзеях і асобах у гісторыі краіны, а таксама інтэрв'ю і ўспаміны супрацоўнікаў, якія стаялі ля вытокаў, развівалі інфармацыйную службу Беларусі ў савецкія гады і перыяд суверэнітэту. У цыкле БЕЛТА - мазаіка розных публікацый як адлюстраванне 100 гадоў гісторыі агенцтва і нашай краіны.