Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У плане святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.
Як расказаў Уладзімір Піпін, кампазіцыя складаецца з дзвюх частак - бронзавай і гранітнай. Агульная вага даволі вялікая. "Бронзавая частка важыць амаль 2 тоны, а вялізны валун - амаль 5 з палавінай тоны", - удакладніў скульптар.
У пасяджэнні аргкамітэта прынялі ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, абласныя і раённыя ўлады.
Інтэрактыўная экспазіцыя кніжнага фонду Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі будзе пастаянна папаўняцца - музей плануе і далей пераводзіць у лічбавы фармат выданні і матэрыялы, звязаныя з гісторыяй краіны, расказаў Аляксандр Храмой.
Спецыяльная сесія "500-годдзе беларускага кнігадрукавання" стала першым мерапрыемствам у гісторыі штогадовага Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэса, ініцыіраваным і арганізаваным Беларуссю.
У юбілейны год кнігадрукавання музей прадставіць дакладную дзеючую копію друкарскага станка Гутэнберга, з'яўленне якога змяніла свет і свядомасць людзей, адкрыла ім шлях да самаўдасканалення і самаадукацыі.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе дапоўненае ілюстраванае выданне "Асветнік з Полацка. Ушанаванне Францыска Скарыны", прысвечанае Скарыну і прымеркаванае да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў у Вільні. Тысячы статутаў, якімі карысталіся продкі беларусаў, былі страчаны, але ў 2012 годзе дзякуючы ахвяраванням адзін з экзэмпляраў быў выкуплены.
Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філатэлістычнай выстаўцы ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы "Белфіла-2017".
Маладыя мастакі намалююць на сваіх палотнах Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія), Полацку (Беларусь) і Кіеве (Украіна). Вынікам іх сумеснай творчай работы стане выстава, прымеркаваная да 1155-годдзя горада і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.