Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У плане святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.
Мэта праекта - вывучэнне, факсімільнае ўзнаўленне і папулярызацыя выдання. "Буквар" выйшаў у свет у 1618 годзе. Цяпер у свеце ёсць усяго два экзэмпляры гэтай кнігі.
Сярод асноўных тэм выстаўкі - падвядзенне вынікаў святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейныя даты класікаў айчыннай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі.
Паводле слоў міністра, міністэрствы інфармацыі і культуры, Нацыянальная бібліятэка, Саюз пісьменнікаў Беларусі, самыя розныя асветныя ўстановы зрабілі шмат для таго, каб адзначыць гэты год, які з'яўляецца невыпадковым для беларускай асветы.
У Беларусі выпушчаны энцыклапедыі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, а сёння ўбачыла свет персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына", якая выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".
У экспазіцыі "Спадчына і гонар Беларусі" дэманструюцца маркі, канверты і паштовыя карткі, прысвечаныя багатай гісторыі і культуры Беларусі, выдатным асобам і падзеям, сучасным рэаліям.
Сустрэча вучоных дасць магчымасць не толькі падагульніць работу па даследаванні дзейнасці беларускага першадрукара, але і вызначыць шляхі прадаўжэння вывучэння яго спадчыны.
Новы Запавет, перакладзены праваслаўнымі багасловамі і філолагамі на сучасную беларускую мову са старажытнагрэчаскага арыгінала, падрыхтаваны БПЦ да 500-годдзя з дня выдання першай кнігі Бібліі Францыскам Скарынам.
"Былі драматургічныя творы, былі друкаваныя, журналісцкія расследаванні. Перад намі стаяла даволі складаная задача. Спачатку планавалася, што гэта будзе дакументальны, дакументальна-ігравы фільм. Але мы вырашылі пайсці на эксперымент", - сказала сцэнарыст.