Сюжэт
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
9 снежня 2016 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка.
Максім Багдановіч - з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Яго творчасць з самага пачатку знаходзілася ў руху, імкненні да новага. Ва ўсім, да чаго б ні звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, сваю дарогу, адкрыць сваё творчае "я", вызначыць сваю меру прыгожага. Да гэтай мэты Максім Багдановіч быў падрыхтаваны сваім жыццём, адукацыяй, выхаваннем, асаблівасцямі паэтычнага таленту.