Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2018, 13:40

ЗША ўвялі адтэрміноўку па пошлінах на металы для шэрага краін

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белы дом прыпыніў да 1 мая ўвядзенне імпартных пошлін на прадукцыю сталеліцейнай і алюмініевай прамысловасці для шэрага краін, паведамляюць інфармагенцтвы.

Указ аб увядзенні ўвазных пошлін у памеры 25 працэнтаў (на сталь) і 10 працэнтаў (на алюміній), падпісаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, уступае ў сілу 23 сакавіка.

Дзеянне тарыфаў прыпыняецца да 1 мая для Аргенціны, Аўстраліі, Бразіліі, Канады, Мексікі, краін Еўрасаюза і Рэспублікі Карэя. Адзначаецца, што Белы дом правядзе з гэтымі краінамі дадатковыя кансультацыі, пасля якіх прыме рашэнне наконт захавання для іх прыпынення пошлін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі