Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 верасня 2017, 11:33

ЗША ўвялі абмежаванні на ўезд для грамадзян КНДР, Венесуэлы і Ірана

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты Амерыкі абмежавалі ўезд для грамадзян васьмі дзяржаў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на пракламацыю, падпісаную прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

У спіс унесены Чад, Іран, Лівія, КНДР, Самалі, Сірыя, Венесуэла і Емен. Абмежаванні ўступяць у сілу з 18 кастрычніка. Калі шэсць краін былі ў першапачатковым спісе, які кіраўнік Белага дома апублікаваў адразу пасля ўступлення на пасаду, то Венесуэла, КНДР і Чад з'явіліся ў ім упершыню. Пры гэтым Судан выключаны з пераліку краін, у адносінах да якіх раней уводзіліся абмежаванні.

Прычына, па якой прынята такое рашэнне, у тым, што гэтыя дзяржавы "маюць неадпаведныя пратаколы" ў частцы ідэнтыфікацыі асоб і абмену інфармацыяй. Акрамя таго, ёсць "фактары рызыкі".

"Уведзеныя раней або цяпер абмежаванні ніколі не прымяняліся на аснове расы, рэлігіі або перакананняў. Урады гэтых краін проста не адпавядаюць нашым базавым патрабаванням", - адзначыў прадстаўнік адміністрацыі Дональда Трампа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі