Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 верасня 2018, 13:11

ЗША і Рэспубліка Карэя падпісалі новае пагадненне аб свабодным гандлі

25 верасня, Нью-Ёрк /БЕЛТА - Рэнхап/. Кіраўнік Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісалі новае пагадненне аб свабодным гандлі.

У сумеснай заяве па выніках перагавораў бакі падкрэслілі, што гэты крок садзейнічае больш цеснаму саюзу краін, а таксама захаванню трывалых, узаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей паміж народамі.

Згодна з дагаворам, Сеул удвая, да 50 тыс., павялічыць колькасць амерыканскіх аўтамабіляў, якія будуць дапушчаны на паўднёвакарэйскі рынак без дадатковых мадыфікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі