Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лістапада 2017, 15:26

Знойдзены другі самапісец Мі-8, што разбіўся каля Шпіцбергена

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Параметрычны самапісец расійскага верталёта Мі-8, які пацярпеў крушэнне каля Шпіцбергена, знойдзены, але моцна пашкоджаны, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на нарвежскую дзяржкамісію па расследаванні аварый на транспарце.

"Знойдзены моцна пашкоджаныя кампаненты параметрычнага самапісца. Модуль памяці не знойдзены. Грунтуючыся на стане знойдзеных частак самапісца, далейшы пошук модуля весціся не будзе", - гаворыцца ў паведамленні.

Верталет Мі-8 авіякампаніі "Конверс Авія", на борце якога знаходзіліся пяць членаў экіпажа і трое супрацоўнікаў НДІ Арктыкі і Антарктыкі, знік 26 кастрычніка. Ён ляцеў з закансерваванага пасёлка Піраміда ў Барэнцбург. Пазней верталёт быў знойдзены нарвежскім суднам за два кіламетры ад мыса Хеер. 30 кастрычніка за 130 м ад месца крушэння было знойдзена цела аднаго загінулага. Яшчэ праз некалькі дзён са дна быў падняты гутарковы самапісец. Паведамлялася, што ён будзе накіраваны ў Маскву на расшыфроўку.

Пошукі астатніх членаў экіпажа і пасажыраў верталёта прадаўжаюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі