Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 снежня 2016, 10:31

Знойдзена чорная скрыня самалёта, што разбіўся ў Пакістане

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На месцы, дзе 7 снежня пацярпеў крушэнне пакістанскі самалёт, знойдзена чорная скрыня. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інфармацыю авіякампаніі Pakistan International Airlines.

Інфармацыі аб тым, ці пашкоджана чорная скрыня, пакуль не паступала.

Адзначаецца, што пры крушэнні загінулі 42 пасажыры самалёта, сярод якіх два дзіцяці, 31 мужчына, а таксама дзевяць жанчын. На борце былі пяць членаў экіпажа і адзін інжынер. Ніхто не выжыў.

Як удакладняе прадстаўнік аўстрыйскага МЗС, сярод загінулых ёсць двое грамадзян Аўстрыі. Яшчэ адзін загінулы іншаземец - грамадзянін Кітая. У асноўным на самалёце ляцелі грамадзяне Пакістана.

Прычыны трагедыі будуць высвятляцца ў ходзе спецыяльнага расследавання. Пакістанскія СМІ пішуць, што да крушэння самалёта магла прывесці няспраўнасць рухавіка. Аднак у авіякампаніі Pakistan International Airlines заявілі, што ў лайнера не было непаладак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі