Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2017, 12:44

Жылы дом абрушыўся ў Мумбаі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індыйскім Мумбаі абрушыўся жылы дом, пад заваламі могуць знаходзіцца больш як 30 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных паліцыі, з-пад завалаў чатырохпавярховага будынка, які абрушыўся, жывымі ўдалося дастаць дзевяць чалавек, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане, адна з пацярпелых памерла па дарозе ў бальніцу.

Прычыны інцыдэнту пакуль не вядомы. На месцы ЧП працуюць ратавальнікі і медыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі