Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2018, 14:14

Жанчынам старэйшым за 25 гадоў дазволілі наведваць Саудаўскую Аравію без суправаджэння мужчын

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саудаўская Аравія дазволіла замежным турысткам старэйшым за 25 гадоў наведваць краіну без суправаджэння мужчын. Аб гэтым піша РБК са спасылкай на Arab News.

Адзначаецца, што такія аднаразовыя турыстычныя візы пачнуць выдаваць ужо ў першым квартале 2018 года. Іх максімальны тэрмін дзеяння - 30 дзён.

Пры гэтым жанчыны маладзейшыя за 25 гадоў могуць прыязджаць у Саудаўскую Аравію толькі ў суправаджэнні прадстаўніка сям'і мужчынскага полу.

Раней паведамлялася, што жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволілі атрымліваць аўтамабільныя правы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі